Праграма развіцця
Дзяржаўнай установы адукацыі “Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага”
Капыльскага раёна Мінскай вобласці
на 2021 – 2025 г.г.
Раздзел 1. Уводзіны.
Раздзел 2. Інфармацыйная даведка.
Раздзел 3. Аналітыка-прагнастычнае абгрунтаванне.
Раздзел 4. Канцэпцыя жадаемага будучага ўстановы адукацыі.
Раздзел 5. Мерапрыемствы стратэгіі і тактыкі пераводу установы адукацыі
ў жадаемы стан.
Раздзел 1. Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы.
Праграма развіцця Дзяржаўнай установы адукацыі “Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага” на 2021 -2025 гады (далей – установа адукацыі) ўяўляе сабою доўгатэрміновы нарматыўна-ўпраўленчы дакумент, які характарызуе існуючыя дасягненні і праблемы, асноўныя тэндэнцыі, галоўныя мэты, задачы і накірункі навучання, выхавання і развіцця навучэнцаў і выхаванцаў, асаблівасці арганізацыі кадравага і метадычнага забеспячэння педагагічнага працэсу і інавацыйных пераўтварэнняў вучэбна-выхаваўчай сістэмы, асноўныя плануемыя канчатковыя вынікі і іх крытэрыі.
Установа адукацыі павінна дапамагчы дзіцяці задаволіць свае адукацыйныя запыты, свае чалавечыя пачаткі, выпрацаваць станоўчую сістэму светапогляду.
У працэсе рэалізацыі Праграмы ў рамках дзейнасці установы адукацыі прадугледжваецца развіццё мадэлі установы адукацыі, якая ўсебакова ўлічвае сутнасць, змест, арганізацыю, а таксама ўмовы і фактары прадуктыўнага працэсу навучання і выхавання, аб’яднаных у вылучаемых прыярытэтах:
асоба ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу (настаўнікі, навучэнцы, бацькі), яе самаацэнка, развіццё;
гуманізм як аснова адукцыйнага працэсу, які вызначае месца чалавека ў грамадстве.
Мадэль установы адукацыі імкнецца, з аднаго боку, максімальна адаптавацца да выхаванцаў з іх індывідуальнымі здольнасцямі і схільнасцямі, з другога боку, гібка рэагаваць на сацыякультурныя змяненні асяроддзя.
Пры распрацоўцы Праграмы выкарыстаны наступныя нарматыўна-прававыя дакументы:
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
Закон Рэспублікі Беларусь "О правах ребёнка"
Статут Дзяржаўнай установы адукацыі "Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага"
Раздзел 2. Інфармацыйная даведка
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Семежаўская сярэдняя школа імя М. С. Высоцкага” арыентавана на навучанне і выхаванне навучэнцаў і выхаванцаў, а таксама развіццё іх фізіялагічных, інтэлектуальных асаблівасцей, адукацыйных патрэб, з улікам іх магчымасцей, асобасных схільнасцей, здольнасцей. Гэта дасягаецца шляхам стварэння спрыяльных умоў для агульнаадукацыйнага, разумовага, маральнага і фізічнага развіцця кожнага вучня.
Кіраванне ўстановай адукацыі ажыццяўляецца на аснове дэмакратыі, галоснасці, самакіравання. Стратэгічнае кіраўніцтва адукацыйнай палітыкай належыць педагагічнаму савету ўстановы адукацыі. Непасрэднае кіраванне педагагічным працэсам ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі і яго намеснікі па вучэбнай, выхаваўчай, гаспадарчай рабоце.
2.1.Агульная характарыстыка ўстановы адукацыі.
Год увода ў эксплуатацыю –1989 год.
Адрас установы адукацыі: 223932 , вул. Маставая 2, аг. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
Дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычнай асобы: Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 03.10.2005 года №877 зарэгістравана некамерцыйная арганізацыя дзяржаўная ўстанова адукацыі “Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №690358521.
Установа адукацыі знаходзіцца ў тыпавым двухпавярховым будынку на 264 месцы, мае цэнтральнае ацяпленне, люмінісцэнтнае асвятленне, аўтаномнае гарачае і цэнтральнае халоднае водазабеспячэнне, каналізацыю.
Налічваецца 11 абсталяваных кабінетаў, спартыўная і актавая залы, сталовая, камп’ютарны клас, камбінаваная майстэрня тэхнічнай працы, трэнажорная зала, тры гульнёвыя пакоі для заняткаў дашкольных груп, тры спальныя пакоі. Бібліятэка установы адукацыі налічвае ў сваім фондзе 7888 экземпляраў падручнікаў, 21602 экземпляраў мастацкай і метадычнай літаратуры. На тэрыторыі ўстановы адукацыі размешчаны стадыён, гімнастычны комплекс, прышкольны вучэбна-доследны ўчастак, гульнёвыя пляцоўкі дашкольных груп.
2.2. Структура установы адукацыі:
Усяго ўстанову адукацыі наведваюць 195 дзяцей.
I ступень – дашкольная адукацыя (36 выхаванцаў)
II ступень – пачатковая адукацыя (56 навучэнцаў)
III ступень – базавая адукацыя (85 навучэнцаў)
IV ступень – сярэдняя адукацыя (18 навучэнцаў).
Колькасць класаў-камплектаў – 12 (159 навучэнцаў), 3 дашкольныя групы (2-рознаўзроставыя, 1- інтэграванага навучання і выхавання (36 выхаванцаў), 2 групы падоўжанага дня (50 дзяцей).
Камплектаванне класаў на 2021-2025 навучальныя гады
Навуч. год |
Колькасць навучэнцаў і выхаванцаў па класах |
|||||||||||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
Усяго |
|
2020-2021 |
9 |
16 |
15 |
16 |
18 |
15 |
12 |
26 |
14 |
10 |
8 |
159 |
2021-2022 |
15 |
9 |
16 |
15 |
16 |
18 |
15 |
12 |
26 |
8 |
10 |
160 |
2022-2023 |
10 |
15 |
9 |
16 |
15 |
16 |
18 |
15 |
12 |
14 |
8 |
148 |
2023-2024 |
11 |
10 |
15 |
9 |
16 |
15 |
16 |
18 |
15 |
8 |
14 |
148 |
2024-2025 |
10 |
11 |
10 |
15 |
9 |
16 |
15 |
16 |
18 |
8 |
8 |
136 |
2025-2026 |
12 |
10 |
11 |
10 |
15 |
9 |
16 |
15 |
16 |
10 |
8 |
132 |
2.3. Характарыстыка педагагічнага калектыву:
Усяго педагагічных работнікаў – 28, з іх з вышэйшай адукацыяй 23(82,1%), з сярэдняй спецыяльнай – 5 (17,9%). Маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю – 8 педагогаў (28,6%), першую кваліфікацыйную катэгорыю – 16(57,1%), другую кваліфікацыйную катэгорыю – 4 (14,3%) педагогі, без катэгорыі – 0(0%) .
Стаж педагагічнай работы: да 5 гадоў - няма, ад 5 да 10 гадоў – няма, ад 10 да 15 гадоў – 4 педагогі, 15 гадоў і больш – 24 педагогі.
Узрост: да 30 гадоў - няма, ад 30- да 40 гадоў - 6, ад 40 да 50 гадоў - 9, звыш 50 гадоў - 9, настаўнікі-пенсіянеры – 4.
2.4. Стан матэрыяльна-тэхнічнай базы установы адукацыі.
Стан вучэбных кабінетаў. Вучэбна – педагагічны комплекс мае дастаткова абсталяваную матэрыяльную базу.
Колькасць |
Стан |
|||
Аптымальны |
Дапушчальны |
Крытычны |
||
Спартыўная зала |
1 |
+ |
||
Стадыён |
1 |
+ |
||
Сталовая |
1 |
+ |
||
Майстэрні |
1 |
+ |
||
Кабінеты:
|
4 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 3 |
+ + + + + + + + |
+ + + |
|
Камп’ютары |
24 |
|||
Тэлевізар |
4 |
|||
Мультыборд |
2 |
|||
Интэрактыўная дошка |
2 |
|||
Прынтар |
9 |
|||
Сканер |
3 |
|||
Мультымедыйны праектар |
3 |
|||
Цыфравая відэакамера |
1 |
|||
Цыфравы фотоапарат |
1 |
|||
Бібліятэка |
1 |
+ |
2.5. Характарыстыка асноўных вынікаў работы ўстановы адукацыі
2020 г.- 5 дыпломаў на 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды сярод па вучэбных прадметах.
2018-2019 г.- 3 дыпломы на 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды сярод па вучэбных прадметах.
2016 – 2019 г.г. – дыпломы I, II, III ступені на раённай навукова-практычнай канференцыі, конкурсе даследчых работ сярод “Я - даследчык”, пастаянны пераможца або прызёр раённай спартакіяды сярод вясковых школ.
2019 г. – чатыры дыпломы у раённым этапе рэспубліканскага конкурса даследчых работ “Спадчына Беларусі”
2.6. Характарыстыка інавацыйных працэсаў
У 2016-2017 і 2017-2018 навучальных гадах установа адукацыі з’яўлялася ўдзельніцай рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне электронных адукацыйных рэсурсаў у сістэму карэкцыйна-адукацыйнай работы з вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” Гэта чацвёрты вопыт удзелу педагагічнага калектыву ў інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці на рэспубліканскім узроўні за 10 гадоў.
2.7.Характарыстыка соцыума
Вучэбна-педагагічны комплекс размешчаны ў аграгарадку Семежава, у 27 км ад раённага цэнтра г.Капыль, на тэрыторыі Семежаўскага сельскага Савета. ВПК наведваюць дзеці , якія пражываюць у аг.Семежава, з 2010 года да іх далучыліся дзеці з вёскі Чырвоная Дубрава, з 2011года – з вёсак Лешня, Кіявічы, Домантавічы. Большасць бацькоў навучэнцаў і выхаванцаў працуюць у ААТ “Семежава”, участку Слуцкіх электрасетак, участку Капыльскага ВА ЖКГ. На тэрыторыі аг.Семежава размешчаны ўчастковая бальніца, сельскі дом культуры, раённы цэнтр ткацтва, сельская бібліятэка, музей - экспазіцыя Героя Беларусі М.С.Высоцкага, на базе установы адукацыі працуюць філіялы раённай установы адукацыі мастацтваў, раённай дзіцяча - юнацкай спартыўнай школы.
2.8.Узровень вучэбных дасягненняў навучэнцаў і выхаванцаў за 2015-2020 гады
Год навучання. |
Колькасць навучэнцаў і выхаванцаў (усіх/атэст.) |
Нізкі ўзровень |
Здав. узровень |
Сярэдні ўзровень |
Дастат. Ўзровень |
Высокі ўзровень |
Якасць ведаў (%) |
Сярэдні бал |
2015-2016 |
149/113 |
- |
9 8% |
35 31% |
57 50,4% |
12 10,6% |
92 |
7,2 |
2016-2017 |
155/111 |
- |
8 7,2% |
41 36,9% |
55 49,6% |
7 6,3% |
92,8 |
7,2 |
2017-2018 |
157/114 |
- |
12 10,5% |
36 31,6% |
59 51,8% |
7 6,1% |
89,5 |
7,2 |
2018-2019 |
160/120 |
- |
8 6,6% |
39 32,5% |
68 56,7% |
5 4,2% |
86,3 |
7,0 |
2019-2020 |
160/126 |
- |
12 9,5% |
40 31,7% |
63 51,6% |
11 7,2% |
90,5 |
7,2 |
На працягу 2016-2020 гадоў установу адукацыі закончылі 35 навучэнцаў, два з іх узнагароджаны залатым медалём.
2.9.Здароўе дзяцей.
Ва установе адукацыі займаюцца 153 навучэнцы, дзіцячы сад наведваюць 36 выхаванцаў. Фарміраванне і захаванне здароўя на ўсіх этапах развіцця чалавека з’яўляецца асноўнай задачай нашай дзяржавы . У добрым здароўі падрастаючага пакалення зацікаўлены ўсе: законныя прадстаўнікі, дзеці, настаўнікі , грамадства ў цэлым.
Згодна акту паглыбленага медыцынскага агляду навучэнцаў установы адукацыі за 2020 год праведзенага работнікамі ТМА і УЗ “Семежаўская УБ”, падлягала агляду 158 навучэнцаў, абследавана – 158 навучэнцаў.
Групы здароўя – 2020 год:
1-я група – 12 навучэнцаў;
2-я група – 129 навучэнцаў;
3-я група – 16 навучэнцаў.
4-я група – 1 навучэнец
Групы для заняткаў фізічнай культурай:
Асноўная група – 132
Падрыхтоўчая – 23
Спецыяльная – 0
ЛФК - 2
Вызваленыя ад заняткаў па фізічнай культуры – 1
Дынаміка змен груп здароўя ў 2015 – 2019 г.г.
2015г.
Групы здароўя:
1-я група – 49
2-я група – 86
3-я група – 16
Групы для заняткаў фізічнай культурай:
Асноўная група – 113
Падрыхтоўчая – 28
Спецыяльная – 2
ЛФК - 8
2016г.
Групы здароўя:
1-я група – 55
2-я група – 71
3-я група – 29
Групы для заняткаў фізічнай культурай:
Асноўная група – 101
Падрыхтоўчая – 44
Спецыяльная – 9
ЛФК - 1
2017г.
Групы здароўя:
1-я група – 38
2-я група – 103
3-я група – 19
Групы для заняткаў фізічнай культурай:
Асноўная група – 121
Падрыхтоўчая – 36
Спецыяльная – 2
ЛФК – 1
2018г.
Групы здароўя:
1-я група – 30
2-я група – 105
3-я група – 26
4-я група - 1
Групы для заняткаў фізічнай культурай:
Асноўная група – 128
Падрыхтоўчая – 28
Спецыяльная – 2
ЛФК - 1
2019.
Групы здароўя:
1-я група – 19
2-я група – 123
3-я група – 16
Групы для заняткаў фізічнай культурай:
Асноўная група – 129
Падрыхтоўчая – 26
Спецыяльная – 0
ЛФК – 2
Вызваленыя ад заняткаў па фізічнай культуры – 1
Калі параўнаць з мінулым пяцігадовым перыядам, то заўважаем, што колькасць навучэнцаў па некаторых захворваннях памяншаецца. Гэта звязана с тым, што выпускныя класы па напаўняльнасці былі значна большыя за першыя класы. Акрамя гэтага, значную ролю ў тэндэнцыі змяншэння захворванняў адыграла значная работа педагагічнага калектыву, у прыватнасці настаўнікаў фізічнай культуры і біялогіі па прапаганде здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту. Зменшылася колькасць такіх захворванняў, як хваробы сэрца, шчытападобнай залозы, лёгкіх.
Разам з тым, уплыў фактараў на зніжэнне якасці здароўя дзяцей павялічваецца. Перыядычна, прыкладна раз у пяць гадоў адбываецца зніжэнне колькасці вучняў з асноўнай групай здароўя па медыцынскіх паказчыках.
У выніку да асноўнай групы па фізічнай культуры аднесена 132 навучэнцаў, да падрыхтоўчай - 23 навучэнцаў.
Навучэнцы 1 класа па медыцынскіх картах усе функцыянальна да установы адукацыі падрыхтаваны .
Якія вывады павінны быць зроблены?
Настаўнікі – прадметнікі павінны выконваць патрабаванні санітарных норм і правіл, здароўезберагальных тэхналогій, праводзіць кожны ўрок фізкультхвілінкі для вачэй;
больш увагі трэба ўдзяліць пазакласнай рабоце па фізічнай культуры, выкананню ўсіх мерапрыемстваў школьнай і раённай спартакіяд;
прапагандаваць здаровы лад жыцця, прадаўжаць выкарыстанне гадзін школьнага кампанента для арганізацыі курса ЗЛЖ на ўсіх ступенях установы адукацыі,
у пытаннях пераемнасці работы з дзіцячым садком асноўным крытэрыем лічыць узровень захворванняў і работу па яго зніжэнню
Раздзел 3. Аналітыка – прагнастычнае абгрунтаванне
Неабходнасць распрацоўкі Праграмы развіцця установы адукацыі вызначаюцца з аналізу як знешніх, так і ўнутраных фактараў.
3.1.Аналіз знешніх фактараў.
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі перад агульнай сярэдняй адукацыяй пастаўлены патрабаванні:
чатырохгадовая пачатковая адукацыя;
адносная завершанасць базавай адукацыі;
магчымасць індывідуальнага выбару профілю навучання на старэйшай ступені адукацыі.
Існуючыя сёння традыцыйныя для масавай установы адукацыі мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу на розных ступенях агульнай адукацыі патрабуюць сур’ёзнага стаўлення, паколькі ад іх у значнай ступені залежыць цэласнае абнаўленне зместу адукацыі, атрыманне навучэнцамі новага вопыту, адэкватнага сучасным патрабаванням вопыту жыцця.
Новыя падыходы патрабуюць ад установы адукацыі ўдасканалення, змянення. Ад педагога - стаўленне да яго як да прафесіянала, які глыбока ведае свой прадмет і лёгка арыентуецца ў інавацыях, валодае рознымі тэхналогіямі выкладання свайго прадмета.
Існуючыя праблемы сучаснай установы адукацыі, на наш погляд, наступныя:
паказчыкі здароўя і эмацыянальнага дабрабыту недастатковыя;
слабая практычная і дзейнасная накіраванасць адукайнага працэсу;
недастатковасць форм сацыялізацыі для вырашэння індывідуальных задач сталення, адсутнасць магчымасцей самаарганізацыі, самастойнага і калектыўнага сацыяльнага ўздзеяння падлеткаў ва ўстанове адукацыі.
Зыходзячы з аналізу дадзеных фактараў, лічым неабходным:
выпрацоўку і рэалізацыю якасна новага падыходу, асобасна і развіваюча арыентаванай адукацыі на аснове захавання і падтрымкі індывідуальнасці дзіцяці;
стварэнне ўмоў для прадметна-маральнага асяроддзя, стымулюючых камунікатыўную, гульнёвую, пазнавальную, фізічную і іншыя віды дзейнасці дзіцяці – арганізаваныя ў залежнасці ад узроставай спецыфікі яго развіцця;
інтэнсіўнае ўключэнне ў адукацыйны працэс установы адукацыі магчымасцей дадатковай адукацыі (заняткі па інтарэсах рознай накіраванасці, секцыі, платныя адукацыйныя паслугі);
стварэнне ўмоў і механізмаў самакіравання;
фарміраванне ўстойлівасці да асацыяльнага ўплыву, да ўзнікнення шкодных звычак;
стварэнне ўмоў для асэнсаванага выбару кожным вучнем сваёй адукацыйнай траекторыі.
Нельга пакінуць па-за ўвагай і дэмаграфічны фактар. За гады існавання колькасць навучэнцаў і выхаванцаў паменшылася ў некалькі разоў. У мікрараёне павялічылася колькасць пенсіянераў. Мікрараён установы адукацыі старэе, але ў ААТ “Семежава” будуецца жыллё, утвараюцца новыя маладыя сем’і, колькасць навучэнцаў і выхаванцаў значна не паніжаецца. Аналіз прагнозу кантынгенту навучэнцаў і выхаванцаў на 2021-2026 гады паказвае, што адбудзецца невялікае зніжэнне колькасці дзяцей.
На аснове вывучэння соцыума ўстановы адукацыі, можам зрабіць вывад, што неабходна па максімуму выкарыстаць магчымасці і прапановы устаноў дадатковай адукацыі, каб забяспечыць занятасць дзяцей па інтарэсах.
3.2. Аналіз унутраных фактараў.
Станоўчым у рабоце ўстановы адукацыі з’яўляюцца наступныя моманты:
адназменнасць рэжыму работы, пяцідзённы вучэбны і шасцідзённы працоўны тыдзень;
сістэма работы з бацькамі, падтрымка імі інавацыйных працэсаў ва установе адукацыі;
існаванне вучнёўскага самакіравання;
сістэма і каардынацыя дзейнасці ўсіх структур калектыву адміністрацыяй установы адукацыі;
захаванне правоў і свабод удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
грамадзянска-маральная накіраванасць выхаваўчай сістэмы.
Гэтыя фактары дазваляюць установе адукацыі выйсці на больш высокую ступень – стварэнне мадэлі установы адукацыі, дзе ў аснове ляжыць асобасна арентаваны падыход да дзіцяці.
Разам з тым аналіз унутраных фактараў дазваляе выявіць і надахопы ў рабоце калектыву і іх прычыны:
слабая падрыхтаванасць педкалектыву да інавацыйных працэсаў;
недастаткова хутка умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база;
зніжэнне творчай актыўнасці навучэнцаў і выхаванцаў;
нізкая матывацыя навучэнцаў і выхаванцаў да навучання, нежаданне вучыцца, асабліва на сярэдняй ступені навучання;
самаадхіленне бацькоў ад выхавання дзяцей, перакладванне адказнасці за выхаванне на ўстанову адукацыі;
параўнальна невысокі паказчык якасці навучання па ўстанове адукацыі.
Для вырашэння вышэйпералічаных праблем неабходна задзейнічаць два стандарты зместу адукацыі. Гэта стандарт абавязковай агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі, якога павінен дасягнуць кожны навучэнец – “навучэнец павінен” і стандарт павышанай падрыхтоўкі, які можа выбраць для сябе зацікаўлены здольны навучэнец – “навучэнец можа”.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу, заснаванага на дыферэнцыяцыі, арганізацыі профільнага навучання прадугледжвае выхаванне індывідуальнасці – стварэнне ўмоў для выбару зместу вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці з уласнымі інтарэсамі асобы, сваімі магымасцямі. Узнаўленне і рост інтэлектуальнага патэнцыялу соцыума – выкарыстанне магчымасцей кожнага члена для максімальнага яе інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, наступнага прафесійнага самавызначэння.
Усе выяўленыя ў ходзе аналізу праблемы ўплываюць на якасць адукацыі выпускнікоў, іх адаптацыю да сучаснага сацыяльнага асяроддзя.
З другога боку, установа адукацыі не вырашае поўнасцю супярэчнасці паміж масавым характарам навучання і індывідуальным спосабам засваення ведаў.
У сувязі з усім вышэй сказаным лічым неабходным і прыймальным стварэнне мадэлі ўстановы адукацыі.
ІV.Канцэпцыя жадаемага будучага стану ўстановы адукацыі.
4.1.Канцэпцыя, як агульны вобраз установы адукацыі, ўзнікае пры аналізе сацыяльных заказаў, сітуацыі, якая існуе ва ўстанове адукацыі, гэта значыць, выяўленне патэнцыяльных фактараў росту, фактараў развіцця, якія на сённяшні дзень існуюць ва ўстанове адукацыі:
традыцыі ў навучанні, развіцці і выхаванні навучэнцаў і выхаванцаў, якія склаліся на працягу апошніх гадоў;
кадравы патэнцыял, які валодае неабходным узроўнем выкладання і здольны да творчай пошукавай работы;
вызначаны кантынгент навучэнцаў і выхаванцаў.
Гэтыя фактары развіцця могуць служыць стартавай пляцоўкай для фарміравання адаптыўнай мадэлі ўстановы адукацыі.
Галоўнай ідэяй, якая пакладзена ў аснову канцэпцыі – фарміраванне кампентэнтнай і духоўна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння ў грамадстве праз узаемадзеянне з суб’ектамі знешняга асяроддзя.
4.2.Стратэгічная мэта – адаптацыя вучэбнага працэсу да індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў, рознабаковага зместу навучання, умоў развіцця ўстановы адукацыі ў цэлым, шляхам увядзення ў адукацыйны працэс новых методык навучання і выхавання, дыягностыкі ўзроўню засваення ведаў, уменняў і навыкаў, шляхам стварэння ўмоў для максімальнага раскрыцця творчага патэнцыялу настаўніка, камфортных умоў для развіцця асобы дзіцяці.
4.3.Місія ўстановы адукацыі:
забеспячэнне атрымання асноўнай і агульнай (поўнай) сярэдняй адукацыі кожным навучэнцам на максімальна магчымым і якасным ўзроўні ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі асобы;
садзейнічанне ў адаптацыі навучэнца да ўмоў жыцця, да рэалій грамадскага развіцця, забеспячэнне адукацыйных патрэб навучэнца, законных прадстаўнікоў, рэгіёна;
гарманічнае, разнастайнае, адэкватнае ўзроставым асаблівасцям і магчымасцям развіццё дашкольнікаў.
4.4.Агульнай задачай дзейнасці, пры такой мадэлі ўстановы адукацыі, мы лічым дасягненне інфармаванасці і функцыянальнай граматнасці, стварэнне ўмоў для паўнацэннага развіцця дзіцяці, яго самарэалізацыі.
Сацыльна-педагагічныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках дадзенай праблемы:
стварэнне ўмоў для задавальнення навучальных патрэб дзіцяці;
прадастаўленне дзіцяці рэальных магчымасцей самавызначэння ў найбольш значных для яго сферах жыццядзейнасці, дзе ў максімальнай ступені раскрываюцца яго магчымасці і здольнасці;
фарміраванне ва ўстанове адукацыі эмацыянальнага поля ўзаемаадносін, якія забяспечваюць павагу да асобы вучня ( на ўзроўні “настаўнік - навучэнец”, “навучэнец - навучэнец”, “настаўнік - настаўнік”, “навучэнец – законны прадстаўнік”, “ настаўнік – законны прадстаўнік”).
Канцэпцыя навучання – выхаваўчая, у аснове якой:
авалодванне навучэнцамі культуры каштоўнасных арыентацый, узаемаадносін, зносін;
сацыяльная адаптацыя навучэнцаў і выхаванцаў у рэальным жыцці;
псіхалагічная карэкцыя, зняцце цяжкасцей навучання, зносін, узаемаадносін у працэсе вучэбнай дзейнасці.
Прынцыпы навучання і выхавання ў мадэлі.
У аснову арганізацыі жыццядзейнасці ўстановы адукацыі мы кладзём наступныя прынцыпы:
Прынцып асобаснага падыходу. Згодна з сучаснымі патрабаваннямі, яго асноўнымі бакамі з’яўляюцца:
каштоўнасць асобы, якая заключаецца ў самакаштоўнасці дзіцяці;
унікальнасці асобы, якая заключаецца ў прызнанні індывідуальнасці кожнага дзіцяці;
прыярытэт асабістага развіцця, калі навучанне выступае не як самамэта, а як сродак развіцця асобы кожнага індывідуума;
суб’ектыўнасць вучэбна-выхаваўчага працэсу, арыентаванага на ўнутранную матывацыю навучання і свабоду выбару навучэнцам сфер прыкладання сіл у арганізацыі жыцця ва ўстанове адукацыі;
самарэалізацыя – раскрыццё і развіццё прыродных магчымасцей, задаткаў, патрэб і схільнасцей;
сацыялізацыя – ўсведамленне і засваенне чалавекам сучасных культурных каштоўнасцей, ведаў, форм бытавога, эканамічнага, сацыяльнага і духоўнага жыцця, адаптацыя да існуючых у грамадстве правіл і нормаў жыцця;
індывідуалізацыя – развіццё прадуктыўна-творчага і індывідуальна-непаўторнага патэнцыялу асобы.
Прынцып рэальнасці дапускае цэласную каардынацыю мэт і напрамкаў выхавання і навучнання з аб’ектыўнымі тэндэнцыямі развіцця жыцця грамадства, развіцця ў навучэнцаў і выхаванцаў якасцей, якія дазваляюць ёй паспяхова адаптавацца да цяжкасцей і супярэчнасцей сучаснага жыцця.
Прынцып гуманнасці, які дапускае
стварэнне ва ўстанове адукацыі атмасферы апекі аб здароўі і дабрабыту, павагу чэсці і годнасці асобы дзіцяці, настаўніка;
фарміраванне ва ўстанове адукацыі дзейнаснай альтэрнатывы тым тэндэнцыям развіцця сучаснай цывілізацыі ў цэлым і беларускага грамадства ў прыватнасці, якія разбураюць чалавечую асобу( абстаноўка нецярпімасці, насілля, экстрэмізму, жорсткасці, грубасці, хамства, несправядлівасці ў адносінах паміж асобамі, народамі, нацыямі);
развіццё такіх каштоўнасцей і прыярытэтаў, як захаванне і развіццё жыцця на Зямлі, разумныя адносіны да прыродных каштоўнасцей Беларусі;
фарміраванне чалавечых узаемаадносін на аснове дружбы, добразычлівасці, нацыянальнай згоды, супрацоўніцтва, узаемадапамогі, апекі і адказнасці, справядлівасці, праўдзівасці, чэснасці, сумленнасці, прыстойнасці;
стварэнне сапраўднай службы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі навучэнцам.
Прынцып дэмакратычнасці, які дапускае арганізацыю ўсёй дзейнасці ва ўстанове адукацыі на аснове падыходаў, процілегых аўтарытарнасці, бюракратыі, з аднаго боку, і анархічнай уседазволенасці – з другога, рэалізуецца ў сістэме навучання і выхавання праз:
распарацоўку сістэмы дакументаў, якія вызначаюць змест, мэты, па вызначанным накірункам дзейнасці ва ўстанове адукацыі;
стварэнне адносін у калектыве, на аснове ўзаемнай павагі праў і абавязкаў настаўнікаў, навучэнцаў і выхаванцаў, бацькоў;
распрацоўка і ўкараненне ва ўстанове адукацыі вучнёўскага самакіравання, кодэксаў, уставаў і правіл паводзін, якія ўстанаўліваюць узаемную адказнасць членаў калектыву ў ажыццяўленні асабістых праў і свабод;
развіццё калектыўных калегіяльных пачаткаў кіравання і самакіравання ўстановы адукацыі з раўнапраўным удзелам настаўнікаў, бацькоў, навучэнцаў і выхаванцаў; паступовая перадача паўнамоцтваў адміністрацыі і педагагічнага калектыву дзіцячаму калектыву ў рабоце па арганізацыі жыцця ўстановы адукацыі, класа;
развіццё грамадзянскай ініцыятывы, набыццё практычнага вопыту ўдзелу ў сучасных дэмакратычных і палітычных працэсах.
Прынцып навуковасці, які ўключае
развіццё ў навучэнцаў і выхаванцаў сучаснага навуковага светапогляду, разуменне ролі і месца чалавека ў свеце, у грамадстве;
пастаяннае абнаўленне зместу вучэбных праграм і дапаможнікаў, увядзенне ў рэгіянальны і школьны кампаненты сучасных прадметаў і курсаў гуманітарнага і прыродазнаўчага цыклу;
стварэнне эфектыўнай сістэмы навукова-метадычнага інфармавання настаўнікаў, рэгулярнага павышэння ўзроўню іх навуковай эрудыцыі і культуры, прафесіянальнай кампентэнцыі.
Прынцып прыродакемлівасці мае на ўвазе, што ён асноўваецца на навуковым разуменні ўзаемасувязі прыродных і сацыякультурных працэсаў; што навучэнцаў і выхаванцаў навучаюць і выхоўваюць згодна іх полу, узросту, фарміруюць ў іх адказнасць за развіццё самых сябе.
Прынцып эфектыўнасці сацыяльнага ўзаемадзеяння мае на ўвазе фарміраванне навыкаў сацыяльнай адаптацыі, самарэалізацыі.
4.5. Мадэльнае прадстаўленне ўстановы адукацыі.
Мы бачым установу адукацыі як масавы агульнаадукацыйны комплекс, які забяспечвае эфектыўнае фізічнае развіццё дзіцяці з дашкольнай групы да трэцяй ступені, з магчымасцю павышанага ўзроўню выкладання на першай і другой ступені, з дапрофільным узроўнем на другой ступені, профільнымі класамі на трэцяй ступені, з сеткаю заняткаў па інтарэсах і секцый, якія дазваляюць знайсці занятак па сваіх інтарэсах, з работай музычнай установы адукацыі, з выкарыстаннем паслуг філіяла спартыўнай установы адукацыі, блоку сацыяльна-культурных устаноў.
Мы мяркуем, што на кожнага вучня ўстановы адукацыі паступова будзе складзена індывідуальная карта развіцця для забяспячэння індывідуальнага падыходу да развіцця на аснове методыка-псіхолага-педагагічнага вывучэння дзяцей на кожным узроставым этапе. На аснове праведзенага анкетавання сярод законных прадстаўнікоў і выпускнікоў, лічым, што выпускнік нашай установы адукацыі павінен валодаць наступнымі якасцямі.