Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

СТАТУТ Дзяржаўнай установы адукацыі “Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага ”

Дата: 6 декабря 2019 в 09:23, Обновлено 11 марта в 10:41
Автор: Щерба С. Л.

    СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага»

(новая рэдакцыя)

УСТАВ

Государственного учреждения образования

«Семежевская средняя школа имени М.С.Высоцкого»

(новая редакция)

аг. Семежава  2022 г.

1. Назва ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага» (далей – установа адукацыі)  створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.2. Дадзеная рэдакцыя Статута Дзяржаўнай установы адукацыі «Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага» з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута. Папярэдняя рэадакцыя Статута Дзяржаўнай установы адукацыі  «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс  дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага» была зацверджана рашэннем Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ад  26.11.2018  № 1213.

1.3. Поўная назва ўстановы адукацыі:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага»;

на рускай мове – Государственное учреждение образования «Семежевская средняя школа имени М.С.Высоцкого».

Скарочаная назва ўстановы адукацыі:

на беларускай мове -  Семежаўская сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага;

на рускай мове -  Семежевская средняя школа имени М.С.Высоцкого.

2. Месца знаходжання ўстановы адукацыі (юрыдычны адрас): вуліца Маставая, 2, аг. Семежава, 223932, Капыльскі раён, Мінская вобласць.

3. Тып, від установы адукацыі:

3.1. Тып - установа агульнай сярэдняй адукацыі, від установы адукацыі - сярэдняя школа.

3.2. Від установы адукацыі можа быць зменены.

3.3. Рашэнне аб змене віду ўстановы адукацыі прымаецца заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве ўстановы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

3.3.1. абгрунтаванасць неабходнасці змены віду ўстановы адукацыі;

3.3.2. адпаведнасць установы адукацыі крытэрыям заяўляемага віду;

3.3.3. узгодненасць з Капыльскiм раённым выканаўчым камітэтам.

4. Предмет, мэты і задачы дзейнасцi ўстановы адукацыi.

4.1. Прадметам дзейнасцi ўстановы адукацыi з'яўляецца:

4.1.1.  навучанне і выхаванне навучэнцаў;

4.1.2. рэалiзацыя адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, плана абароны правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.

4.2. Установа адукацыі створана для дасягнення адукацыйных мэтаў і не праследуе атрымання прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

4.3. Мэтамі дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

4.4.1. фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.

4.4.2. рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі.

4.5. Асноўнымі задачамі ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

4.5.1. фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

4.5.2. падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;

4.5.3. фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

4.5.4. фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

4.5.5. фарміраванне культуры сямейных адносін;

4.5.6. стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца.

4.6. Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці, якія належаць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”.

4.7. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі.

4.7.1. Асноўнымі відамі дзейнасці установы адукацыі з’яўляюцца:

4.7.1.1. агульная сярэдняя адукацыя – 85310;

4.7.1.2. дашкольная адукацыя – 85100;

4.7.1.3. пачатковая адукацыя –85200;

4.7.1.4. адукацыя ў галіне спорту і турызму – 85510;

4.7.1.5. адукацыя ў галіне культуры – 85520;

4.7.1.6. дапаможныя адукацыйныя паслугі – 85600;

4.7.1.7. іншыя віды адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі – 85590;

4.7.1.8. дзейнасць бібліятэк – 91011;

4.7.1.9. дзейнасць фізкультурна-спартыўных збудаванняў – 93110;

4.7.1.10. дзейнасць па правядзенні расследаванняў – 80300;

4.7.1.11. перавозкі аўтобусамі, акрамя гарадскіх і прыгарадных ў рэгулярным напрамку – 49391 (перавозка школьнымі аўтобусамі).

4.8. Дадатковымі відамі дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

4.8.1. вырошчванне другой гародніны, бахчавых, карняплодных, клубнеплодных культур – 01139;

4.8.2. вырошчванне бульбы – 01131;

4.8.3. вырошчванне кветак – 01192;

4.8.4. аптовы гандаль ломам і адходамі чорных і каляровых металаў – 46771;

4.8.5. аптовы гандаль неметалічнымі адходамі і неметалічным ломам – 46773;

4.8.6. здача ў найм асабістай і арэндуемай маёмасці – 68200;

4.8.6. іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаваў – 93290 (паслугі па кінавідэаабслугоўванню);

4.8.7. іншыя паслугі па грамадскім харчаванні – 56290 (прадстаўленне паслуг сталовай пры установе).

4.9. Установа адукацыі ва ўстаноўленым дзейнічаючым заканадаўчым парадку мае права ажыццяўляць іншыя віды эканамічнай дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству, а таксама мэтам і задачам дзейнасці установы адукацыі.

5. Звесткі аб заснавальніку ўстановы адукацыі:

5.1. заснавальнікам установы адукацыі і ўласнікам маёмасці з'яўляецца Капыльскі раённы выканаўчы камітэт (далей – заснавальнік).

5.2. органам дзяржаўнага  кіравання ўстановы адукацыі з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і  турызме Капыльскага райвыканкама.

6. Мова (мовы) навучання і выхавання, пералік адукацыйных праграм, якія рэалізуюцца, праграм выхавання, формы атрымання адукацыі, профілі адукацыі, напрамкі адукацыі:

6.1. Навучанне і выхаванне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.

6.2. Ва ўстанове адукацыі рэалізуюцца наступныя адукацыйныя праграмы:

6.2.1. адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыі - адукацыйныя праграмы, рэалізацыя якіх дазваляе атрымаць дашкольную, агульную сярэднюю адукацыю;

6.2.2. адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі - адукацыйныя праграмы, рэалізацыя якіх дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю дзяцей і моладзі, дадатковую адукацыю адораных дзяцей і моладзі;

6.2.3. адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі - адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўнях дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізацыя якіх дазваляе атрымаць спецыяльную адукацыю.

6.3.  Ва ўстанове адукацыі могуць рэалізоўвацца выхаваўчыя праграмы, якія рэкамендуе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.4. Асноўнымі састаўляючымі выхавання з'яўляюцца:

6.4.1. ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў ведаў асноў дзяржаўнай ідэалогіі, прывіццё падрастаючаму пакаленню агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;

6.4.2. грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

6.4.3. духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і гуманістычных каштоўнасцяў, фарміраванне маральнай культуры;

6.4.4. эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;

6.4.5. выхаванне псіхалагічнай культуры, накіраванае на развіццё, самаразвіццё і самарэалізацыю асобы навучэнцаў;

6.4.6. выхаванне фізічнай культуры, фізічнае ўдасканаленне;

6.4.7. фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамлення значнасці здароўя як каштоўнасці і важнасці яго захавання;

6.4.8. сямейнае і гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў адказных адносін да сям'і, шлюбу, выхавання дзяцей, усвядомленых уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у адпаведнасці з традыцыйнымі каштоўнасцямі беларускага грамадства;

6.4.9. працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне навучэнцамі працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, фарміраванне гатоўнасці да ўсвядомленага прафесійнага выбару;

6.4.10. выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

6.4.11. выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці;

6.4.12. выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, уменні мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час;

6.4.13. полікультурнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, нацыянальнасцей, веравызнанняў;

6.4.14. эканамічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эканамічнай культуры асобы.

6.5. Выхаванне ажыццяўляецца на вучэбных занятках, занятках і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазаўрочны час. Выхаваўчая работа ў пазавучэбны час – мэтанакіраваная, сістэматычная і запланаваная дзейнасць педагагічных работнікаў,   накіраваная на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да памяці абаронцаў Айчыны, закону і правапарадку, чалавека працы і старэйшага пакалення, гісторыка-культурнай спадчыне і традыцыям беларускага народа, стварэнне ўмоў для самавызначэння, сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы навучэнца на аснове сацыякультурных, духоўна-маральных каштоўнасця ў і прынятых у грамадстве правіл, норм паводзін у інтарэсах чалавека, сям'і, грамадства і дзяржавы.

6.6. Парадак правядзення педагагічнымі работнікамі выхаваўчай работы ў пазаўрочны час з навучэнцамі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

 6.7. Форма атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі – вочная (дзённая):

6.7.1. вочная форма атрымання адукацыі - навучанне і выхаванне, якія прадугледжваюць пастаянны асабісты ўдзел навучэнца ў рэгулярных навучальных занятках, занятках і асабісты ўдзел яго ў атэстацыі, якія арганізуюцца ўстановай адукацыі;

6.7.2. дзённая форма атрымання адукацыі - від вочнай формы атрымання адукацыі, калі атрыманне адукацыі з'яўляецца асноўным відам занятасці навучэнца.  

6.8. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм у любой форме атрымання адукацыі могуць выкарыстоўвацца дыстанцыйныя адукацыйныя тэхналогіі. Парадак і ўмовы выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адукацыйных праграм вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7. Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці ўстановы адукацыі. Фінансавая і гаспадарчая дзейнасць установы адукацыі.

7.1. Установа адукацыі заснавана ў форме ўстановы дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.

7.2. Установа адукацыі створана для дасягнення адукацыйных мэтаў і не імкнецца да  атрымання прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

7.3. Маёмасць установы адукацыі знаходзіцца ва ўласнасці заснавальніка і належыць установе адукацыі на праве аператыўнага кіравання.

7.4. Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю ўстанова адукацыі ажыццяўляе ў межах, якiя вызначаюцца заканадаўствам.

7.5. Маёмасць установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе установы адукацыі.

7.6. Маёмасць установы адукацыі з’яўляецца недзялімай і не можа быць размеркавана па ўкладах (долях, паях), у тым ліку паміж работнікамі ўстановы адукацыі.

7.7. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысе.

7.8. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання.

7.9. Фінансаванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго навучэнца для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне ўстановай адукацыі дадатковых сродкаў не цягне за сабой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

7.10. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне ўстановы адукацыі, улічваюцца і выдаткоўваюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.11. Дадатковымі крыніцамі фінансавання ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

7.11.1. даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг, арэнды памяшканняў;

7.11.2. добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

7.11.3. сродкі апякунскага савета;

7.11.4. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.11.5. Установа адукацыі можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.

7.12. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

7.13. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

7.14. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах нясе ўласнік яе маёмасці.

7.15. Работнікі ўстановы адукацыі і навучэнцы абавязаны беражліва ставіцца да будынкаў, збудаванняў, абсталявання і іншай маёмасці ўстановы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

8. Парадак кіравання ўстановай адукацыі, структура і парадак фарміравання органаў кіравання і самакіравання:

8.1. Упраўленне ўстановай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам установы адукацыі і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

8.2. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай адукацыі ажыццяўляе яе кіраўнік, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі.

8.3. Кіраўнік установы адукацыі:

8.3.1. дзейнічае ад імя ўстановы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

8.3.2. выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;

8.3.3. арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай працай супрацоўнікаў установы адукацыі;

8.3.4. кіруе работай па інтэграцыі ўстановы адукацыі ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;

8.3.5. ажыццяўляе прыём і звальненне педагагічных і іншых работнікаў па ўзгадненні з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

8.3.6. зацвярджае структуру i штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і расходаў на ўтрыманне;

8.3.7. рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

8.4. Кіраўнік установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні ўстановай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання ўстановы адукацыі.

8.5. Асноўным органам самакіравання, які ствараецца ва ўстанове адукацыі, з'яўляецца педагагічны савет. Педагагічны савет ўзначальвае кіраўнік установы адукацыі.

8.6. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца наступныя органы самакіравання: вучнёўскі савет, апякунскі  савет, бацькоўскі камітэт.

8.7. Палажэнні аб педагагічным савеце, апякунскім  савеце, бацькоўскім камітэце ўстановы адукацыі зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

8.8. Усе органы самакіравання ўстановы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам установы адукацыi.

8.9. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца педагагічныя і маладзёжныя арганізацыі, аб’яднанні і клубы па інтарэсах, якія садзейнічаюць удасканаленню адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. Іх дзейнасць  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з лакальнымі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць дзеючаму заканадаўству і Статуту ўстановы адукацыі.

8.10. Установа адукацыі з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набыць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай.

8.11. Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны быць ўласнікам, які можа кіраваць маёмасцю ўстановы адукацыі, з'яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

9. Парадак фарміравання структуры і штатнага раскладу ўстановы адукацыі.

9.1. Установа адукацыі самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі, падборы і расстаноўцы кадраў і іншай дзейнасці ў межах, устаноўленых актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

9.2. Установа адукацыі, ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, мае правы:

9.2.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

9.2.2. фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

9.2.3. перадаваць функцыі па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, створаным выканаўчымі камітэтамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, для забеспячэння дзейнасці падпарадкаваных ім бюджэтных арганізацый;

9.2.4. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

9.2.5. удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

9.2.6. ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакумента аб адукацыі шляхам накіравання запыту ў Міністэрства адукацыі аб пацверджанні факту яго выдачы ў выпадку ўзнікнення сумненняў у сапраўднасці дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў Рэспубліцы Беларусь, пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання адукацыі;

 9.2.7. уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;

9.2.8. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

9.3.   Штатны расклад зацвярджаецца начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага раённага выканаўчага камітэта на падставе тыпавых штатных нарматываў.

9.4. Установа адукацыі, ў выпадках, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, можа ствараць умовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу або арганізоўваць вучэбна-трэніровачны працэс у мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа. Вучэбна-трэніровачны працэс у мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа ажыццяўляецца на аснове навучальных праграм па асобных відах спорту, якія зацвярджаюцца Міністэрствам спорту і турызму, у адпаведнасці з актамі заканадаўства.

9.5. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

9.5.1. якасць адукацыі;

9.5.2. распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яе ўдасканаленне;

9.5.3. падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;   

9.5.4. захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

9.5.5. стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

9.5.6. распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;

9.5.7. распрацоўку правіл унутранага распарадку;

9.5.8. маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы;

9.5.9. меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

9.5.10. стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання навучэнцаў;

9.5.11. азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва ўстановы адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, статутам, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў,  іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а па іх патрабаванні - таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

9.5.12. патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі;  

9.5.13. садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

9.6. Іншыя правы і абавязкі ўстановы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам установы адукацыі.

9.7. Установа адукацыі фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь  і сапраўдным Статутам і  можа мець у сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні:

9.7.1. бібліятэка;

9.7.2. вучэбна-доследны ўчастак; 

9.7.3. пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

9.7.4. яслі-сад;

9.7.5. музей;

9.7.6. рэсурсны цэнтр;

9.7.7. іншыя структурныя падраздзяленні.

9.8. Установа адукацыі фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь  і  Статутам установы адукацыі.

9.9. Структурныя падраздзяленні, па рашэнні кіраўніка ўстановы адукацыі, могуць стварацца як адасобленыя падраздзяленні і ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

9.10. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, ва ўстанове адукацыі можа стварацца лагер.

10. Паўнамоцтвы заснавальніка ўстановы адукацыі.

10.1. Да выключнай кампетэнцыі заснавальніка адносіцца:

10.1.1. прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі;

10.1.2. зацвярджэнне Статута ўстановы адукацыі, змяненняў або дапаўненняў, што ўносяцца ў Статут Установы адукацыі;

10.1.3. вызначэнне прадмета, мэтаў і задач дзейнасці ўстановы адукацыі;

10.1.4. прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўніка ўстановы адукацыі, заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком установы адукацыі;

10.1.5. ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці;

10.1.6. распрацаванне прагнозаў патрэбнасці ў кадрах для ўстановы адукацыі;

10.1.7. забяспячэнне стварэння ўмоў для рэалізацыі права грамадзян на атрыманне бясплатнай дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі ва ўстанове адукацыі;

10.1.8. арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых (служачых) ўстановы адукацыі;

10.1.9. удзел у фарміраванні банка даных аб дакументах аб адукацыі ўстановы адукацыі;

10.1.10. забяспячэнне замацавання ўстановы адукацыі за канкрэтнымі тэрыторыямі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі;

10.1.11. ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;

10.1.12. забяспячэнне абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

10.2. Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

11. Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі.

11.1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

11.2. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

11.3. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкуламі 140 і 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, вызначаным Палажэннямі аб установе дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі.

11.4. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас асобы, якой 6 гадоў спаўняецца ў бягучым навучальным годзе.

11.5. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізаваны:

11.5. 1. ва ўстанове адукацыі;

11.5.2. дома;

11.5.3. у арганізацыях аховы здароўя;

11.5.4. у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях.

11.6. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі можа быць арганізаваны:

11.6.1. ва ўстанове адукацыі;

11.6.2. дома;

11.6.3. у іншых арганізацыях, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць.

11.7. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па навучальных гадах. Навучальны год дзеліцца на чвэрці. Працягласць навучальнага года, уключаючы канікулы, устанаўліваецца з 1 верасня па 31 жніўня. Навучальныя заняткі праводзяцца з 1 верасня па 31 мая ўключна, а для вучняў IX і XI (XII) класаў - з 1 верасня па 25 мая. Калі названыя даты прыпадаюць на непрацоўны дзень, то пачатак (заканчэнне) навучальнага года, навучальных заняткаў пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень.

11.8. Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы. Агульная працягласць канікулаў у перыяд правядзення вучэбных заняткаў павінна быць не менш за 30 каляндарных дзён, для навучэнцаў I і II класаў - не менш за 37 каляндарных дзён. Працягласць летніх канікулаў павінна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў. Для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія завяршылі навучанне і выхаванне ў IX класе на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, працягласць летніх канікулаў павінна быць не менш за 10 каляндарных тыдняў. Пачатак і завяршэнне чвэрцяў, канікулаў штогод да пачатку навучальнага года вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

11.9. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з вучнямі ў пазаўрочны час арганізуюцца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы навучальны тыдзень і шосты школьны дзень. Вучэбныя заняткі, а таксама факультатыўныя заняткі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі праводзяцца ў рэжыме пяцідзённага навучальнага тыдня.  Вучэбныя заняткі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі праводзяцца ў рэжыме пяцідзённага навучальнага тыдня. У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V–XI (XII) класах і рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі працоўных (служачых) для вучняў X–XI (XII) класаў. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

11.10. Выхаваўчая работа ў пазаўрочны час з вучнямі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку выконваючымі функцыі класнага кіраўніка.

11.11. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы або аб'яднанні вучняў паралельных класаў у групы) або індывідуальна. У клас аб'ядноўваюцца навучэнцы пераважна аднаго ўзросту. У выпадку, калі колькасць вучняў пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, перавышае ўстаноўленую заснавальнікам установы адукацыі або ўпаўнаважаным ім органам напаўняльнасць класа, ствараецца некалькі класаў (паралельныя класы).

11.12. Парадак дзялення класаў на групы, аб'яднанні вучняў некалькіх класаў (паралельных класаў) у групы вызначаецца Палажэннем аб заснаванні агульнай сярэдняй адукацыі або яе відзе. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні, класы (групы), у якіх ажыццяўляецца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання, а пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання - класы інтэграванага навучання і выхавання.

11.13. Рашэнне аб напаўняльнасці класаў прымае заснавальнік установы адукацыі.

11.14. Напаўняльнасць класаў інтэграванага навучання і выхавання вызначаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктамі 14, 15 і 18 артыкула 273 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11.15. Арганізацыя і функцыянаванне пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, класаў інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

11.16. Перавод (накірунак) навучэнцаў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы (групы) для такіх дзяцей і класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

11.17. Вучні пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю па вучэбных прадметах.

11.18. Крытэрыі ацэнкі паводзін вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і выражаюцца наступнымі характарыстыкамі: “прыкладныя”, “здавальняючыя”, “нездавальняючыя”.

11.19. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.

11.20. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца ва ўстанове адукацыі.

11.21. Навучанне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (англійскай) ва ўстанове адукацыі з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

11.22. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў класах інтэграванага навучання і выхавання арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з улікам асаблівасцяў, указаных у раздзелах 59 і 60 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11.23. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць заснавана на дыферэнцыяцыі іх зместу з улікам адукацыйных патрэбнасцей і інтарэсаў вучняў, якая забяспечвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным узроўні, у тым ліку ў рамках профільнага навучання. Базавы ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета, модуля – вывучэнне зместу адпаведнага вучэбнага прадмета, модуля, які з'яўляецца абавязковым у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гэтым вучэбным прадмеце, модулі. Павышаны ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета, модуля - вывучэнне зместу адпаведнага вучэбнага прадмета, модуля, якое ўключае ў сябе базавы ўзровень вывучэння гэтага вучэбнага прадмета, модуля з паглыбленнем і (або) пашырэннем яго зместу. Профільнае навучанне – мэтанакіраваны працэс арганізацыі і стымулявання вучэбнай дзейнасці вучняў на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі на аснове індывідуалізацыі пры вывучэнні вучэбных прадметаў, модуляў, у тым ліку навучальных прадметаў, модуляў, якія вывучаюцца на павышаным узроўні, вучэбных прадметаў, модуляў з прафесійнай арыентацыяй зместу (профільных) навучальных прадметаў, модуляў), правядзенні факультатыўных заняткаў, змест якіх звязана з пэўным відам прафесійнай дзейнасці (педагагічнай, аграрнай і іншай).

11.24. Навучэнцы па медыцынскіх і іншых падставах могуць быць вызвалены ад вывучэння асобных навучальных прадметаў. Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных навучальных прадметаў, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі.

11.25. Формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца вучэбныя заняткі, заняткі. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца вучэбны занятак. Да вучэбных заняткаў адносяцца ўрок, назіранне, вучэбнае праектаванне, экскурсія, вучэбна-палявыя зборы і іншыя навучальныя заняткі. Да вучэбных заняткаў адносіцца ўрок, назіранне, экскурсія, вучэбна-палявыя зборы і іншыя вучэбныя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі, грамадска карысная праца. Таксама да заняткаў адносяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, карэкцыйныя заняткі, якія праводзяцца дадаткова да вучэбных заняткаў (для вучняў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, практычныя заняткі, грамадска карысная праца). Вучэбнае праектаванне - вучэбныя заняткі, якія прадугледжваюць самастойную дзейнасць навучэнца або групы навучэнцаў для практычнага рашэння навуковай, тэхнічнай, мастацкай, сацыяльнай ці іншай значнай праблемы з наступным публічным прадстаўленнем і абмеркаваннем вынікаў. Вучэбна-палявыя зборы - вучэбныя заняткі, накіраваныя на фарміраванне ўменняў і асноў культуры воінскай службы, неабходных для асваення абавязкаў абаронцы Айчыны. У адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў і магчымасцямі ўстановы адукацыі факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, прафарыентацыйнай і іншай скіраванасці, а таксама развіццю навучэнцаў, удасканаленню іх рухальнай актыўнасці. Стымулюючыя заняткі - заняткі, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцяў адораных і таленавітых навучэнцаў. Падтрымліваючыя заняткі – заняткі, накіраваныя на пераадоленне цяжкасцяў у вывучэнні вучэбных прадметаў (асобных тэм вучэбных прадметаў) навучэнцамі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі. Практычныя заняткі - заняткі, накіраваныя на авалоданне пэўнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Грамадска карысная праца - заняткі, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў працоўных уменняў і навыкаў.

11.26. Парадак арганізацыі заняткаў вызначаецца Палажэннем аб заснаванні агульнай сярэдняй адукацыі або яе відзе.

11.27. Пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» клас, як правіла, дзеліцца на групы хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат), напаўняльнасць якіх вызначацца Палажэннем аб заснаванні агульнай сярэдняй адукацыі або яе відзе.

11.28. Ва ўстанове адукацыі праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы (алімпіяды, конкурсы, турніры, фестывалі, семінары, канферэнцыі, іншыя мерапрыемствы) у мэтах выяўлення і падтрымкі адораных і таленавітых навучэнцаў з улікам разнастайнасці іх інтарэсаў і магчымасцяў, садзейнічання ўзаемаразуменню і супрацоўніцтву паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу.

11.29. Ва ўстанове адукацыі, для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, развіцця ў іх творчых здольнасцяў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I–IX класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі. Рашэнне аб напаўняльнасці групы падоўжанага дня ва ўстанове адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, прымаецца яе заснавальнікам або ўпаўнаважаным ім органам. Колькасць вучняў у групах падоўжанага дня не павінна перавышаць напаўняльнасць класаў, якая ўстанаўліваецца ў парадку, якi вызначаецца пунктам 6 артыкула 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11.30. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца круглы год з 1 верасня па 31 жніўня.

         11.31. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам.

11.32. Час знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі, пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі, у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і можа складаць 10,5 гадзіны. Ва  ўстанове адукацыі, з улікам запытаў законных прадстаўнікоў, могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання ад 2-х да 7 гадзін. Час знаходжання выхаванца ва ўстанове адукацыі, пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.

11.33. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна. Ва ўстанове адукацыі, пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, могуць стварацца групы інтэграванага навучання і выхавання.

11.34. Навучэнцы ўстановы адукацыі, якія атрымліваюць адукацыю па адукацыйнай праграме дашкольнай адукацыі аб'ядноўваюцца ў групы згодна з пунктам 6 артыкула 139 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Напаўняльнасць груп вызначаецца пунктам 7 артыкула 139 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11.35. Напаўняльнасць груп інтэграванага навучання і выхавання вызначаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да напаўняльнасці груп, устаноўленымі пунктамі 10-13 і 18 артыкула 273 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11.36. Заснавальнік установы адукацыі можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, выкананні санітарна-гігіенічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку норм плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.

11.37. У перыяд канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дапускаецца перафарміраванне груп установы адукацыі або іх закрыццё.

11.38. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў групах інтэграванага навучання і выхавання, арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі улікам асаблівасцяў указаных у главе 59 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11.39. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі, іншай арганізацыі, якая ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, што рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у адпаведнасці з індывідуальным навучальным планам або індывідуальным вучэбным планам і індывідуальнай вучэбнай праграмай для выхаванца з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі.

11.40. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі,  з'яўляюцца гульня, занятак.

11.41. Ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у час якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У час канікул з выхаванцамі праводзяцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці. Агульная працягласць канікулаў складае 112 каляндарных дзён: летнія - 92 каляндарныя дні, зімовыя - 10 каляндарных дзён, вясновыя - 10 каляндарных дзён.

11.42. Ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, выхаванне грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы.

11.43. Асноўнымі патрабаваннямі да выхавання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

11.43.1. адпаведнасць зместу, форм і метадаў выхавання мэтам і задачам выхавання;

11.43.2. сістэмнасць і адзінства педагагічных патрабаванняў;

11.43.3. пераемнасць, бесперапыннасць і паслядоўнасць рэалізацыі зместу выхавання з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў;

11.43.4. стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, уключэнне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.

12. Звесткі аб стварэнні, рэарганізацыях з указаннем даных аб правапераемстве, перайменаваннях установы адукацыі са спасылкамі на адпаведныя рашэнні заснавальніка і рэгіструючага органа:

12.1. Установа адукацыі функцыянуе з 1 верасня 1936 года як Семежаўская сярэдняя школа.

12.2. Семежаўская сярэдняя школа была ператворана ў  Семежаўскую школу-дзіцячы сад у 1997 годзе (загад раённага атдзела народнай адукацыі ад 29.09.2022  №186-а).

12.3. Семежаўскую школу-дзіцячы сад ператворана ў  дзяржаўную ўстанову адукацыі «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа” (рашэнне Капыльскага раённага  выканаўчага камітэта ад 13.06.2005 № 430).

12.4. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа” была перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” (рашэнне Капыльскага раённага  выканаўчага камітэта ад 05.09.2011 № 1221).

12.5. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” была перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага”

(рашэнне Капыльскага раённага  выканаўчага камітэта ад 14.04.2014 № 507).

13. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі.

         13.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

13.2. Рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі установы адукацыі прымаецца заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў прынятых такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

13.3. У выпадку спынення дзейнасці, рэарганізацыі ўстановы адукацыі пры адсутнасці магчымасці працягваць адукацыйныя адносіны, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу на адукацыйную дзейнасць установы адукацыі ( у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

14. Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Статут установы адукацыі.

14.1. Змяненні і (або) дапаўненні ў Статут установы адукацыі ўносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання.

14.2. Змяненнi і (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў Статут установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.

15. Iншыя звесткі аб установе адукацыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства і вызначаныя заснавальнікам.

15.1. Справаводства ва ўстанове адукацыі вядзецца на рускай і (або) беларускай мове.

15.2.  Установа адукацыі ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з іншымі ўстановамі адукацыі, установамі культуры, навукі, органамі аховы здароўя, унутраных спраў, службай занятасці насельніцтва і іншымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі.

15.3. Ва ўстанове адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая пярэчыць заканадаўству.

15.4. Адукацыйная дзейнасць ліцэнзіруецца ў адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь аб ліцэнзаванні.

15.5. Права ажыццяўляць дзейнасць, якая патрабуе атрымання неабходнай ліцэнзіі, узнікае з моманту атрымання ў адпаведным парадку ліцэнзіі.

15.6. Установа адукацыі можа ажыццяўляць комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі). Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком установы адукацыі.

15.7. Установа адукацыі можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады і павагі на аснове міжнародных пагадненняў і дамоваў у галіне адукацыі і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

15.8.  Забеспячэнне дзейнасці ўстановы адукацыі ажыццяўляецца дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Капыльскага раёна” у рамках заключанага дагавора аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі.

15.9.  За дырэктарам установы адукацыі, якае абслугоўваецца дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Капыльскага раёна”, захоўваецца права распараджальніка (атрымальніка) сродкаў бюджету.

15.10.  Маемасць установы адукацыі састаўляюць осноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя  каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца на самастойным балансе, які вядзе  дзяржаўная установа “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Капыльскага раёна”.

15.11. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца  дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Капыльскага раёна” у адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

15.12.  За непраўдстаўленне і (або) скажэнне бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачы службовыя асобы ўстановы адукацыі і дзяржаўнай установы “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Капыльскага раёна” нясуць адказнасць, у тым ліку ўстаноўленую заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь для бюджэтных арганізацый, іх службовых асоб, у межах перададзеных па дагавору аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі абавязкаў, функцый, дакументаў, маемасці і маемастных праў.

15.13. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

15.14. Установа адукацыі падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

15.15. Установа адукацыі можа быць абмежавана ў правах толькі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублiкi Беларусь.

15.16. Установа адукацыі абавязана пацвярджаць сваю дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублiкi Беларусь.

15.17. Акрэдытацыя і пацвярджэнне акрэдытацыі ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

15.18. Іншыя правы і абавязкі Установы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статутам установы адукацыі.

15.19.  Кіраўнік установы адукацыі нясе персанальную адказнасць за рашэнне пытаняў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем выпускных экзаменаў, правільнасць падліку сярэдняга бала дакумента аб агульнай сярэдняй адукацыі.

15.20.  Дырэктар мае намесніка (намеснікаў) у адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Намеснік (намеснікі) дырэктара назначаецца (назначаюцца) на пасаду і вызваляецца (вызваляюцца) ад пасады дырэктарам установы адукацыі па ўзгадненні з начальнікам ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама.

15.21.  Працоўныя адносіны работнікаў ва ўстанове адукацыі рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

15.22. Асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, якія зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.

15.23. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

15.23.1. пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;

15.23.2. якія маюць судзімасць, якая не знята або не пагашана;

15.23.3. не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

15.23.4. прызнаныя непрацаздольнымі або абмежавана  працаздольнымі;

15.23.5. якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці.

15.24. Пры ўзнікненні, ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці, абставінаў, якія забараняюць работніку ажыццяўляць педагагічную дзейнасць, ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці спыняецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

15.25. Аплата працы работнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15.26.  Атэстацыя педагагічных работнікаў ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь.

        15.27. Пры прыёме на працу работніка кіраўнік установы адукацыі абавязаны запытваць:

15.27.1. характарыстыку з папярэдняга месца яго працы;

15.27.2. характарыстыку з дзяржаўнай арганізацыі, якая з'яўлялася месцам яго працы на працягу папярэдніх пяці гадоў. У выпадку, калі такім месцам працы з'яўлялася некалькі дзяржаўных арганізацый, характарыстыка запытваецца па апошнім з іх.

15.28.  Да навучэнцаў ва ўстанове адукацыі, ў залежнасці ад асвайваемай адукацыйнай праграмы, адносяцца наступныя катэгорыі: выхаванцы і навучэнцы.

15.29.   Правы і абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы  адукацыі.

15.30. Катэгорыі педагагічных работнікаў, іншых работнікаў установы адукацыі, іх правы і абавязкі, патрабаванні, што прад'яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаны артыкуламі 50-54 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

15.31. Вучэбны план установы адукацыі распрацоўваецца ўстановай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

15.32. Ва ўстанове адукацыі можа рэалізоўвацца эксперыментальны і індывідуальны вучэбны план.

15.33. Індывідуальны вучэбны план устанаўлівае асаблівасці атрымання дашкольнай адукацыі выхаванцамі з улікам іх магчымасцяў, здольнасцяў і патрэбаў, а таксама выхаванцамі, час знаходжання якіх ва ўстанове адукацыі паменшаны па жаданні іх законных прадстаўнікоў. Індывідуальны навучальны план распрацоўваецца установай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі, індывідуальнай вучэбнай праграмы для выхаванца з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

15.34.  Індывідуальная вучэбная праграма для выхаванца з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі распрацоўваецца установай адукацыі на аснове вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

15.35.  Установа адукацыі стварае неабходныя ўмовы для харчавання навучэнцаў. Арганізацыя харчавання навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15.36.  Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (ашчаджальнае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

15.37.  Навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

15.38.  Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ва ўстанове адукацыі можа быць платнае і бясплатнае. Размер платы і парадак яе ўзымання ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь. Бясплатнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі вызначана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

15.39.  Установа адукацыі пры ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці стварае ўмовы для забеспячэння аховы жыцця і здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з актамі заканадаўства. Медыцынскае абслугоўванне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Семежаўская ўчастковая бальніца”.

15.40.  Выяўленне і ўлік дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей, прызнаных патрабуючымі дзяржаўнай абароны, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

15.41.  Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў уключае ў сябе прадстаўленне ім льгот пры праездзе транспартам агульнага карыстання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыю іх бясплатнай перавозкі ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Парадак арганізацыі бясплатнай перавозкі навучэнцаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

15.42.  З мэтай выяўлення і развіцця зацікаўленасці і здольнасцяў навучэнцаў, правядзення сацыяльна-педагагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ствараецца сацыяльна-педагагічная служба. Педагог-сацыяльны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Правядзенне псіхалагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі ажыццяўляе педагог-псіхолаг дзяржаўнай установы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна»

15.43. Працоўная дзейнасць навучэнцаў можа ўключаць грамадска карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, другасную занятасць на базе ўстановы адукацыі (па ўзгадненні з раённым цэнтрам занятасці насельніцтва) і часовае працаўладкаванне ў канікулярны час. Часовае працаўладкаванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

15.44. Правы i абавязкi навучэнцаў:

15.44.1. Правы навучэнцаў на:

15.44.1.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

15.44.1.2. перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

15.44.1.3. навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

15.44.1.4. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

15.44.1.5. павагу чалавечай годнасці, ахову ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насілля, зняважання асобы, ахову жыцця здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

15.44.1.6. карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

15.44.1.7. канікулы;

15.44.1.7. атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

15.44.1.8. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай базай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі ўстановы адукацыі;

15.44.1.9. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;

15.44.1.10. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

15.44.1.11. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

15.44.1.12. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай і культурнай дзейнасці;

15.44.1.13. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для вучняў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

15.44.1.14. удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

15.44.2. Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

15.45. Абавязкi навучэнцаў:

15.45.1. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

15.45.2. клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

15.45.3. выконваць патрабаванні дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

15.45.4. паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

15.45.5. не дапускаць дзеянняў, якія супярэчаць другім удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі;

15.45.6. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі;

15.45.7. наведваць установу адукацыі ў адзенні, якое адпавядае дзелавому стылю.

15.46. Іншыя абавязкi навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўным школьным стандартам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

15.47. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае, вiноўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі (дысцыплінарная правіннасць), у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

15.47.1. спазнення або няяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі, іншыя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу;

15.47.2. парушэння дысцыпліны;

15.47.3. невыканання без уважлівых прычын патрабавання педагагічнага работніка, заснаванага на акце заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

15.47.4. зневажэння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

15.47.5. псавання будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці ўстановы адукацыі;

15.47.6. невыканання (парушэння) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

15.47.7. распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках і на тэрыторыі ўстановы адукацыі альбо з’яўлення ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;

15.47.8. курэння (ужывання) тытунёвых вырабаў, выкарыстання электронных сістэм курэння, сістэм для ўжывання тытуню   памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы адукацыі;

15.47.9. іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

15.48. Не прызнаецца дысцыплінарнай правіннасцю дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, названым у дадзеным пункце, здзейсненае навучэнцам з ліку асоб з цяжкімі або шматлікімі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі.

15.49. За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правіннасці ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання: заўвага, вымова.

15.50. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнулі да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці ўзросту чатырнаццаці гадоў, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.

15.51. Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць і які не дасягнуў да моманту яе здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі або множнымі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.

15.52. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку ўстановы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.

15.53. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны.

15.54. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

15.55. Асноўныя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў:

15.55.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

15.55.2. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўстановы адукацыі, дадзеным Статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

15.55.3. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

15.55.4. абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;

15.55.5. атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу;

15.55.6. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

15.56. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

15.57. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

15.57.1. забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

15.57.1. паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

15.57.2. забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў.

15.57.3. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць мець іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

15.58. Да работнікаў установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама іншыя работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

15.59. Асноўныя правы і абавязкі педагагічных работнікаў:

15.59.1. Педагагічныя работнікі маюць правы на:

15.59.2. абарону прафесійнага гонару і годнасці;

15.59.3. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

15.59.4. творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

15.59.5. удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

15.59.6. удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

15.59.7. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

15.59.8. павышэнне кваліфікацыі;

15.59.9. маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

15.59.10. аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;

15.59.11. штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

15.60. Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

15.61. Педагагічныя работнікі абавязаны:

15.61.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

15.61.2. выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

15.61.3. павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

15.61.4. выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

15.61.5. праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

15.62. Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.

15.63. У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

15.63.1. рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;

15.63.2. будаваць працу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;

15.63.3. добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;

15.63.4. фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;

15.63.5. быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;

15.63.6. праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;

15.63.7. у рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;

15.63.8. спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;

15.63.9. выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;

15.63.10. знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.

15.64. Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

15.65. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

15.66. Правы і абавязкі іншых работнікаў установы адукацыі ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, заключанамі з імі працоўнымі дагаворамі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

15.67.  Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў і на падставе дакументаў, указаных у пункце 1 артыкула 140 Кодэкса.

15.68. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца шляхам выдання загада кіраўніком установы адукацыі аб прыёме (залічэнні) асобы ва ўстанову адукацыі.

15.69.  Прыём (залічэнне) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца згодна артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

15.70. Прыём (залічэнне) асобы ажыццяўляецца шляхам выдання загада кіраўніком установы адукацыі аб прыёме (залічэнні) асобы ва ўстанову адукацыя.

15.71.  Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі на даму згодна артыкула 152 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя.

15.72. Адукацыйны працэс для засваення вучнем зместу адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі дома арганізуецца дзяржаўнай установай адукацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) вучня або дзяржаўнай установай адукацыі, у якім ён навучаўся да ўзнікнення медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі на даму.

15.73. У мэтах сацыялізацыі навучэнца, для якога арганізавана навучанне на даму, вучэбныя заняткі могуць арганізоўвацца на даму або ў спалучэнні вучэбных заняткаў на даму і ва ўстанове адукацыі.

15.74. Рашэнне аб засваенні зместу адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на даму, арганізацыі вучэбных заняткаў на даму або на даму і ва ўстанове адукацыі прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) вучня на падставе заявы вучня, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.