Первый урок — в музее Высоцкого
Традыцыйнай святочнай лінейкай пачынаецца Дзень ведаў у Дзяржаунай установе адукацыи "Семежаўская сярэдняя школа имя М.С.Высоцкага"
На пляцоўцы перад школьным будынкам сабираюцца вучні, іх бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці. Усе з нецярплівасцю чакаюць галоўных віноўнікаў урачыстасці — будучых выпускнікоў і, вядома ж, першакласнікаў. Пад гучныя апладысменты прысутных за руку з бацькамі, з букетамі прыгожых кветак хлопчыки і дзяўчынки нясмела ступаюць на школьны двор.
Са словамі віншавання з Днём ведаў і пажаданнямі моцнага здароўя, добрых адзнак і поспехаў ва ўсіх справах да вучняў звяртаюцца дырэктар школы и ганаровыя госци. Таксама у гэты дзень ушаноуваюцца лепшыя работнікі школы — граматы і падзякі управления па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама ўручае кіраўнік установы адукацыі; удзельнікам «Школы ткачоў», якія паказалі добрыя вынікі ў рознага кшталту творчых конкурсах, дыпломы ўручае дырэктар раённага цэнтра ткацтва.
Атрымливаюць падарункі да Дня ведаў і першакласнікі — кнігу «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку».
Першы ў навучальным годзе званок клича вучняў на ўрок. А вось першакласнікі па добрай традыцыі праводзяць свой першы ў жыцці ўрок у доме, дзе размешчана экспазіцыя Героя Беларусі Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага, чыё імя носіць семежаўская школа. З цікавасцю слухаюць хлопчыкі і дзяўчынкі расказ пра жыццёвы шлях іх славутага земляка.