Цели и задачи ГОСУДАРСТВЕННОГО УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ «СЕМЕЖЕВСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА ИМЕНИ М.С.ВЫСОЦКОГО»

Дата: 14 февраля 2025 в 11:17, Обновлено 28 апреля в 14:12
Автор: Щерба С. Л.

МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ "СЕМЕЖАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІМЯ М.С.ВЫСОЦКАГА" НА 2025/2026 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

Мэта: стварэнне аптымальных умоў у адукацыйным працэсе на аснове актыўнага выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій для забеспячэння высокай якасці адукацыі на ўсіх узроўнях навучання, неабходных для развіцця і самаразвіцця ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, накіраваных на задавальненне іх адукацыйных запытаў і рэалізацыю адукацыйных стандартаў, у мэтах іх паспяховай сацыялізацыі ў сучасным грамадстве ў дынамічных умовах лічбавага грамадства, падрыхтоўкі іх да ўсвядомленага выбару прафесіі 

Задачы:

павысіць якасць адукацыі навучэнцаў з мэтай аказання садзейнічання ў іх развіцці як адукаваных, высокамаральных, прадпрымальных і кампетэнтных асоб, здольных самастойна прымаць адказныя, ўсвядомленыя рашэнні ў сітуацыі выбару, а таксама выбару прафесіі, прагназуючы іх магчымыя наступствы, якія ўмеюць выбіраць спосабы супрацоўніцтва з улікам стану і з мэтай захавання і ўмацавання іх здароўя на аснове актыўнага выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе, правядзення профільнага навучання, дапрофільнай падрыхтоўкі, ўдасканалення методыкі правядзення ўрокаў, арганізацыю бесперапыннай індывідуальнай работы са здольнымі навучэнцамі, актыўнае ўключэнне іх у творчыя конкурсы, алімпіяды, даследчую  дзейнасць, шляхам садзейнічання індывідуальнаму самавыяўленню асобы навучэнцаў, выяўленню і развіццю іх творчай актыўнасці, дынамізму, канструктыўнасці, валоданню развітым пачуццём адказнасці за свой лёс і лёс краіны, з дапамогай арганізацыі разнастайнай групавой і індывідуальнай дзейнасці, сумесных праектаў і ініцыятыў педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў;

стварыць умовы для развіцця асабістых якасцяў, матывацыі да ўдзелу ў інавацыйнай і творчай дзейнасці і павышэння прафесійных кампетэнцый педагогаў шляхам удасканалення метадычнай работы, работы па самаадукацыі, трансляцыю педагагічнага вопыту, прымянення інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе;

выхоўваць будучага сем’яніна, працаўніка, грамадзяніна на аснове развіцця нацыянальнай самасвядомасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі ва ўмовах адукацыйнага працэсу, пазакласнай дзейнасці, правядзення вольнага часу сродкамі выхавання палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай і сацыяльнай культуры, грамадзянскасці і патрыятызму, правядзення прафарыентацыйнай работы, выкарыстання традыцыйных ідэалаў і каштоўнасцяў у духоўна-маральным развіцці, ўзаемадзеяння з сям’ёй па фарміраванні ў навучэнцаў іх светапогляду, культуры працы, навыкаў самадысцыпліны, культуры паводзін, пачуцця адказнасці перад грамадствам і дзяржавай, прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў, асацыяльных паводзін навучэнцаў, сацыяльнага сіроцтва і сямейнай неблаганадзейнасці, развіццё вучнёўскага самакіравання і ўдасканаленне работы дзіцячых грамадскіх арганізацый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.