НОВОСТИ


22 кастрычніка адбыўся турнір па шашках, у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. У асабістым заліку пераможцамі прызнаны сярод дзяўчынак Скмароха Аляксандра, вучаніца 7 класа, сярод хлопчыкаў – Галушка Уладзіслаў, вучань 6 класа. У агулькамндным заліку перамогу атрымала каманда 8 класа, у склад якой увайшлі Патапчык Уладзіслаў, Сафронаў Сяргей, Лагута Аляксандраа, Скамароха Марына. Віншуем пераможцаў!

24 октября 2016 в 16:43 | нет комментариев

Чатыры вучаніцы ўстановы адукацыі: Рубанава Дамініка, Панцялейка Ангеліна, Гапоненка Ксенія і Дашчынская Святлана - прынялі ўдзел у рэспубліканскім лёгкаатлетычным спартыўна-масавым мерапрыемстве "300 талентаў для Каралевы" па выяўленні перспектыўных у спорце дзяцей для далейшых заняткаў лёгкай атлетыкай

9 октября 2016 в 18:47 | нет комментариев

У суботу 1 кастрычніка адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню настаўніка. Раніцай прайшла святочная лінейка, на якой вучні павіншавалі настаўнікаў са святам і аб’явілі аб увядзенні самакіравання. Вучні 9,10,11 класаў праводзілі ўрокі ў малодшых класах. Пасля ўрокаў уся школа сабралася ў актавай зале на святочны канцэрт, які падрыхтавалі вучні 11 класа.

3 октября 2016 в 16:32 | нет комментариев

24 верасня адбыўся традыцыйны фестываль беларускай паэзіі і песні “Зямля пад белымі крыламі”, у якім прынялі ўдзел вучні 1-10 класаў. Падведзены вынікі конкурса чытальнікаў вершаў. У намінацыі “Пад ветразем сучаснасці” пераможцамі прызнаны наступныя вучні:
1. Сянюк Анастасія – 1 клас
2. Мацвееў Яўген – 1 клас
3. Турчановіч Ангеліна – 2 клас
4. Гапоненка Ксенія – 3 клас
5. Базылевіч Уладзіслаў – 7 клас

У намінацыі “І досціп, і розум” пераможцамі прызнаны вучні:
1. Харковіч Ангеліна – 2 клас
2. Харковіч Лізавета – 3 клас
3. Нікалаеня Арсеній – 4 “А” клас
4. Літвіна Вераніка – 4 “Б” клас
5. Козел Валерыя – 8 клас
6. Бубніковіч Кацярына – 10 клас

26 сентября 2016 в 15:47 | нет комментариев

24 верасня, у суботу, будзе праходзіць Фестываль беларускай паэзіі і песні “Зямля пад белымі крыламі”. У мерапрыемстве прымуць удзел вучні 1-10 класаў. У праграме фестывалю прапануюцца выступленні ў наступных намінацыях:
1. “Пад ветразем сучаснасці” (прысвячаецца 85-годдзю Ніла Гілевіча і Анатоля Вярцінскага).
2. “І досціп, і розум” (сатырычныя вершы, байкі, жарты беларускіх паэтаў).
3. Спроба пяра.
4. “Беларускія матывы” (песні на словы беларускіх паэтаў).

19 сентября 2016 в 14:26 | нет комментариев

С 12 по 20 сентября в Копыльском районе проходит республиканская профилактическая акция «СТОП-СПАЙС», направленная на профилактику употребления курительных смесей. Кроме того, это мероприятие должно привлечь внимание общественности к серьезнейшей проблеме ХХІ века. Организаторами проведения акции стали три Министерства Республики Беларусь.
Работники милиции, медики и педагоги будут проводить беседы с учащимися всех учреждений образования о вреде курительных смесей, продемонстрируют видеофильм по этой проблеме.

18 сентября 2016 в 11:15 | нет комментариев

17 верасня ў суботу будзе праходзіць Міжнародны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Каманда ўстановы адукацыі рыхтуецца да ўдзелу ў спаборніцтвах.
Таксама ў рамках шостага дня пройдзе КВЗ «У краіне казак». На дадзенае мерапрыемства ў Семежаўскую сельскую бібліятэку запрашаюцца дзеці 1-3 класаў. Яго будзе праводзіць загадчыца бібліятэкі Калацкая С.М.. Пачатак мерапрыемства ў 10.30 . А вучні 4-5 класаў запрашаюцца на забаўляльную праграму “Падарожжа ў краіну харчавання”, якую для дзяцей падрыхтуе мастацкі кіраўнік Семежаўскага цэнтра культуры і адпачынку Стрэлкіна Ю.М.

12 сентября 2016 в 21:26 | нет комментариев

У суботу, 10 верасня, адбыўся першы дзень здароўя ў новым навучальным годзе. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Нікалаеня У.І. аб’явіў аб адкрыцці чарговай школьнай спартакіяды, павіншаваў вучняў з гэтай падзеяй, пажадаў поспехаў у спаборніцтвах. У праграме - свята бегу “Асенні крос-2016”. У спаборніцтвах прынялі удзел вучні 2-11 класаў. У агульнакамандным заліку перамогу атрымалі вучні 5 класа. Другое месца заняла каманда 3 класа, трэцяе – 4 “А” класа. У асабістым заліку сярод дзяўчынак на дыстанцыі 800 м перамогу атрымала вучаніца 4 “А” класа Кіеня Кацярына, на дыстанцыі 1500 м вучаніца 5 класа - Ганчарук Ксенія, на дыстанцыі 2000 м вучаніца 11 класа – Хартановіч Анастасія. У асабістым заліку сярод хлопчыкаў на дыстанцыі 1000 м перамогу атрымаў вучань 4 “Б” класа Смаршчкоў Яўген, на дыстанцыі 1500 м вучань 7 класа – Кандратовіч Ілля, на дыстанцыі 2000 м вучань 8 класа – Трухан Руслан, на дыстанцыі 3000 м вучань 9 класа – Сафронаў Данііл. Прыміце віншаванні, пераможцы!

12 сентября 2016 в 13:51 | нет комментариев

10 верасня ў суботу будзе праходзіць дзень здароўя. У праграме - асенні крос. Прыняць удзел запрашаюцца вучні 1 - 11 класаў. Пачатак у 10 гадзін.

6 сентября 2016 в 20:32 | нет комментариев