НОВОСТИ
04 февраля в школе состоялся традиционный вечер встречи с выпускниками. В качестве почетных гостей были приглашены выпускники 1997, 2007 и 2017 годов. Выпускники смогли зайти в свои классы, встретиться с учителями. Традиционно организованно, весело прошла торжественная часть, все смогли окунуться в школьную атмосферу, приняли участие в импровизированных уроках. Много было воспоминаний, много было сказано добрых слов в адрес школы, учителей.
6 февраля 2017 в 14:59
|
нет комментариев
04 лютага адбудзецца традыцыйны вечар сустрэчы з выпускнікамі. У якасці ганаровых гасцей у гэтым годзе стануць выпускнікі 1997, 2007 і 2016 гадоў
31 января 2017 в 15:48
|
нет комментариев
У суботу (21. 01. 2017 г.) адбыўся дзень здароўя. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў лыжных гонках. Добраму настрою, імкненню перамагчы садзейнічала спрыяльнае надвор’е. Усе ўдзельнікі мерапрыемства адчулі асалоду ад сумеснага адпачынку.
Козел Валерыя, Салановіч Дар’я і Бубніковіч Кацярына прынялі ўдзел у прававым турніры, які праходзіў у горадзе Капылі. Каманда нашай школы заняла восьмае месца, але ўдзельнікі лічаць, што набылі добры вопыт і ў наступным годзе гатовыя палепшыць свой вынік.
23 января 2017 в 15:11
|
нет комментариев
13 студзеня вёска Семежава традыцыйна была ў цэнтры ўвагі рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Каб паглядзець на сусветна вядомы калядны абрад “Цары” у чарговы раз сабралася мноства карэспандэнтаў, гасцей, нават, з суседніх краін. Так як асноўная мэта правядзення абрада “Цары” – гэта памяць аб культуры беларускага народа, спроба яго захаваць для будучых пакаленняў семежаўцаў, то безумоўна, без дзяцей яго праводзіць не магчыма. Вучні Семежаўскай школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята. На працягу апошніх гадоў ладзіцца шэсце двух гуртоў “Цароў”: дарослых і дзіцячы. Такім чынам прагледжваецца пераемнасць пакаленняў. Дзеці таксама суправаджалі “Цароў”, апранутыя ў калядныя касцюмы. У гэты вечар працавала і дзіцячая школа ткачоў, школьная бізнескампанія. Упэўнены, што абрад “Цары” будзе жыць і далей, новае пакаленне семежаўцаў з вялікім задавальненнем працягне традыцыю сваіх дзядоў і бацькоў.
15 января 2017 в 13:42
|
нет комментариев
Віншуем Сідаровіча Андрэя,удзельніка конкурса работ даследчага характару "Я - даследчык", які ў намінацыі "Незвычайнае ў звычайным" атрымаў дыплом 2 ступені!
3 января 2017 в 18:13
|
нет комментариев
Сябры мае! Віншую вас
З цудоўным святам - Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!
Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды -
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!
1 января 2017 в 17:53
|
нет комментариев
В период с 28 по 31 декабря продолжал работать лагерь с дневным пребыванием «Дружба». Планом воспитательных мероприятий предусмотрено проведение тематических дней. Так, в среду 28 декабря проводился День правовых знаний. Ребята поучаствовали в познавательных программах «О правах ребенка» и «Путешествие в страну прав». Четверг 29 декабря проходил как День безопасности, где дети знакомились с основами безопасной деятельности в рамках информационная минутка «Спички – враг детей» и игры «Поле чудес “Основы безопасности жизнедеятельности”. В пятницу ребята собрались на Экологический день. Познавательная игра «Таинственный остров» и игра-путешествие «По местам планеты» - мероприятия, которые были предложены детям. В субботу проводилась Спортландия, по итогам которой участники получили новогодние сладкие подарки. Всех с Новым годом!
1 января 2017 в 17:41
|
нет комментариев
27 декабря продолжает работать лагерь с дневным пребыванием «Дружба». Сегодня у ребят выдался насыщенный день. Сначала ребята встретились на информационной минутке «Обозначь себя на дороге», где еще раз вспомнили о том, как необходимо обозначить себя на дороге в темное время суток. Далее отправились на просмотр мультфильма «Белки в деле». В 10.00 воспитанники лагеря смогли посмотреть новогодний КВН, который подготовили учащиеся 5-8 классов. В рамках плана воспитательных мероприятий ребята поучаствовали в развлекательно-познавательной игре «В гостях у светофора». Во второй половине дня прошло мероприятие «Ты – пешеход».
28 декабря 2016 в 13:27
|
нет комментариев
26 декабря начал работу детский оздоровительный лагерь с дневным пребыванием «Дружба». В лагере оздоровятся 25 учащихся 1-4 классов. Работа лагеря совпала с проведением новогодних праздников, поэтому открытие лагеря представляло собой новогоднее представление «Чудеса на Новый Год».
28 декабря 2016 в 13:19
|
нет комментариев
З 26 па 31 снежня 2016 г. ва ўстанове адукацыі будзе працаваць аздараўленчы лагер "Дружба" для малодшых школьнікаў
20 декабря 2016 в 16:25
|
нет комментариев
У суботу 3 снежня вучні 8-11 классаў паўдзельнічалі ў Дні прафарыентацыі. У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з галоўнымі спецыялістамі ААТ “Семежава”. На сустрэчу з вучнямі прыйшлі дырэктар ААТ “Семежавва” Жданеня А.І., галоўны аграном Кулік М.М., галоўны інжынер Голец М.М., галоўны заатэхнік Гарбацэвіч Т.М. . Жданеня А.І. расказаў аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы раёна, а таксама пазнаёміў са станам спраў ў ААТ “Семежава”. Галоўныя спецыялісты паведамілі аб асаблівасцях арганізацыі работы ў розных галінах сельскай гаспадаркі: жывёлагадоўлі, раслінаводстве, механізацыі. Пасля размовы вучням была прпанавана экскурсія ў машынна-трактарны парк і на жывёлагадоўчую ферму.
3 снежня вучні ўстановы адукацыі ўдзельнічалі ў раённым этапе абласнога конкурсу “Здравствуй, мир!” Вучаніца 11 класа Іванова Святлана і вучань 8 класа Брагін Міхаіл прынялі ўдзел у намінацыі “Вакальнае майстэрства”. Вынікі конкурсу будуць вядомы пазней.
3 снежня вучні 4, 5 і 6 класаў наведалі музейны комплекс традыцыйных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”. Дзеці змаглі ўбачыць сваімі вачыма, як рабілі некалі падковы і падкоўвалі імі коней, як выпякалі ў печы хлеб, малолі муку. Змаглі набыць мноства сувеніраў.
5 декабря 2016 в 17:57
|
нет комментариев
26 лістапада адбыўся піянерскі збор “Заўсёды сябруй з законам”. Мерапрыемства, у якім удзельнічалі вучні 5-8 класаў, праходзіла ў рамках Тыдня прававых ведаў і прафілактыкі правапарушэнняў. Рабяты знаёміліся з палажэннямі Дэкларацыі аб правах дзіцяці, сваімі правамі і абавязкамі, стваралі і абыгрывалі розныя прававыя сітуацыі. У завяршэнні збора было прынята рашэнне.
Дзяўчынкі 7,8 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па баскетболе. Каманда нашай школы заняла трэцяе месца сярод сельскіх школ раёна. Называем прозвішчы ўдзельнікаў каманды: Васілеўская Ірына, Лагута Аляксандра, Козел Валерыя, Горбач Валерыя, Скамароха Марына, Скамароха Аляксандра, Чаранкова Ілона. Віншуем з паспяховым выступленнем .
У гэты ж дзень вучні 9 – 11 класаў былі запрошаны на раённы злёт выпускнікоў, які праходзіў у г. Капылі.
28 ноября 2016 в 13:51
|
нет комментариев
19 лістапада планава прайшлі мерапрыемствы школьнай суботы. Вучні 5-11 класаў удзельнічалі ў турніры па настольным тэнісе. У асабістым заліку сярод дзяўчынак пераможцамі сталі наступныя вучаніцы: 1 месца – Кавалёва Вікторыя(9 клас), 2 месца – Чаранкова Ілона(7 клас), 3 месца – Мацвеева Ніна(6 клас). У асабістым заліку сярод хлопчыкаў пераможцамі сталі такія вучні: 1 месца – Галушка Уладзіслаў(6 клас), 2 месца – Дашчынскі Максім(6 клас), 3 месца – Базылевіч Уладзіслаў(7 клас). У камандным заліку першае месца заваявала каманда 6 класа, другое – каманда 7 класа, трэцяе – каманда 9 класа. Віншуем пераможцаў.
Хлопчыкі 7,8 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па баскетболе. Каманда нашай школы заняла першае месца сярод сельскіх школ раёна. Называем прозвішчы пераможцаў: Сафронаў Сяргей, Рамашка Максім, Даркін Уладзіслаў, Кандратовіч Ілля, Сідараў Кірыл, Трухан Руслан, Паюта Юрый. Віншуем з перамогай!
21 ноября 2016 в 15:20
|
нет комментариев
03 ноября 2016 года на базе УО "Новогрудская школа-интернат для детей с тяжёлыми нарушениями речи" Гродненской области состоялся региональный семинар учреждений образования, участвующих в инновационном проекте "Внедрение электронных образовательных ресурсов в систему коррекционно-образовательной работы с учащимися с особенностями психофизического развития"
15 ноября 2016 в 21:02
|
нет комментариев
12 лістапада ў суботу ўстанова адукацыі традыцыйна адчыніла дзверы перад сваімі навучэнцамі. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня. Першы і другі класы паўдзельнічалі ў Свяце ўраджаю. Трэція і чацвёртыя класы сышліся ў фінале гульні “Вас выклікае Спартландыя”. У жорсткай барацьбе перамогу атрымала каманда 4 “Б” класа. Віншуем пераможцаў! Таксама ў гэты дзень вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел і раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе, у якіх каманда нашых хлопчыкаў заняла другое месца, а каманда дзяўчынак - трэцяе месца. Віншуем з удалым выступленнем!
14 ноября 2016 в 21:09
|
нет комментариев
з 31 кастрычніка па 5 лістапада праходзіў трэці этап рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы", у якім прынялі ўдзел 43 дзіцяці з Мінскай вобласці, атабраныя па выніках другога этапа. Капыльскі раён прадстаўляла вучаніца 3 класа нашай установы адукацыі - Панцялейка Ангеліна!
12 ноября 2016 в 16:00
|
нет комментариев
12 лістапада адбудзецца фінал па рухомых гульнях “Вас выклікае Спартландыя”.
У спаборніцтвах прымуць удзел вучні 3 і 4 “Б” класаў.
Вучні 1,2 класаў сустрэнуцца на Свяце ўраджаю.
Традыцыйна будуць працаваць аб’яднанні па інтарэсах.
9 ноября 2016 в 16:46
|
нет комментариев