12.11.2016 г.(субота)

Дата: 14 ноября 2016 в 21:09
Автор: Апон С. И.
365 просмотров

12 лістапада ў суботу ўстанова адукацыі традыцыйна адчыніла дзверы перад сваімі навучэнцамі. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня. Першы і другі класы паўдзельнічалі ў Свяце ўраджаю. Трэція і чацвёртыя класы сышліся ў фінале гульні “Вас выклікае Спартландыя”. У жорсткай барацьбе перамогу атрымала каманда 4 “Б” класа. Віншуем пераможцаў! Таксама ў гэты дзень вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел і раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе, у якіх каманда нашых хлопчыкаў заняла другое месца, а каманда дзяўчынак - трэцяе месца. Віншуем з удалым выступленнем!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.