Каляды-2017

Дата: 15 января 2017 в 13:42
Автор: Апон С. И.
283 просмотра

13 студзеня вёска Семежава традыцыйна была ў цэнтры ўвагі рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Каб паглядзець на сусветна вядомы калядны абрад “Цары” у чарговы раз сабралася мноства карэспандэнтаў, гасцей, нават, з суседніх краін. Так як асноўная мэта правядзення абрада “Цары” – гэта памяць аб культуры беларускага народа, спроба яго захаваць для будучых пакаленняў семежаўцаў, то безумоўна, без дзяцей яго праводзіць не магчыма. Вучні Семежаўскай школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята. На працягу апошніх гадоў ладзіцца шэсце двух гуртоў “Цароў”: дарослых і дзіцячы. Такім чынам прагледжваецца пераемнасць пакаленняў. Дзеці таксама суправаджалі “Цароў”, апранутыя ў калядныя касцюмы. У гэты вечар працавала і дзіцячая школа ткачоў, школьная бізнескампанія. Упэўнены, што абрад “Цары” будзе жыць і далей, новае пакаленне семежаўцаў з вялікім задавальненнем працягне традыцыю сваіх дзядоў і бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.