26.11 2016 г.( субота )

Дата: 28 ноября 2016 в 13:51, Обновлено 28 ноября 2016 в 14:09
Автор: Апон С. И.
412 просмотров

26 лістапада адбыўся піянерскі збор “Заўсёды сябруй з законам”. Мерапрыемства, у якім удзельнічалі вучні 5-8 класаў, праходзіла ў рамках Тыдня прававых ведаў і прафілактыкі правапарушэнняў. Рабяты знаёміліся з палажэннямі Дэкларацыі аб правах дзіцяці, сваімі правамі і абавязкамі, стваралі і абыгрывалі розныя прававыя сітуацыі. У завяршэнні збора было прынята рашэнне.

Дзяўчынкі 7,8 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па баскетболе. Каманда нашай школы заняла трэцяе месца сярод сельскіх школ раёна. Называем прозвішчы ўдзельнікаў каманды: Васілеўская Ірына, Лагута Аляксандра, Козел Валерыя, Горбач Валерыя, Скамароха Марына, Скамароха Аляксандра, Чаранкова Ілона. Віншуем з паспяховым выступленнем .

У гэты ж дзень вучні 9 – 11 класаў былі запрошаны на раённы злёт выпускнікоў, які праходзіў у г. Капылі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.