19.11. 2016 г. (субота)

Дата: 21 ноября 2016 в 15:20
Автор: Апон С. И.
380 просмотров

19 лістапада планава прайшлі мерапрыемствы школьнай суботы. Вучні 5-11 класаў удзельнічалі ў турніры па настольным тэнісе. У асабістым заліку сярод дзяўчынак пераможцамі сталі наступныя вучаніцы: 1 месца – Кавалёва Вікторыя(9 клас), 2 месца – Чаранкова Ілона(7 клас), 3 месца – Мацвеева Ніна(6 клас). У асабістым заліку сярод хлопчыкаў пераможцамі сталі такія вучні: 1 месца – Галушка Уладзіслаў(6 клас), 2 месца – Дашчынскі Максім(6 клас), 3 месца – Базылевіч Уладзіслаў(7 клас). У камандным заліку першае месца заваявала каманда 6 класа, другое – каманда 7 класа, трэцяе – каманда 9 класа. Віншуем пераможцаў.
Хлопчыкі 7,8 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па баскетболе. Каманда нашай школы заняла першае месца сярод сельскіх школ раёна. Называем прозвішчы пераможцаў: Сафронаў Сяргей, Рамашка Максім, Даркін Уладзіслаў, Кандратовіч Ілля, Сідараў Кірыл, Трухан Руслан, Паюта Юрый. Віншуем з перамогай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.