Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ученый, профессор, земляк.

Дата: 17 октября 2017 в 20:56, Обновлено 17 октября 2017 в 21:00
Автор: Апон С. И.
463 просмотра

Ученый, профессор, земляк.

<article lj-discovery-tags="" lj-embed-resizer="" lj-sale-entry="">Семежаўская зямля вельмі багатая на знакамітых людзей. Адзін з іх — доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці Міхаіл Іванавіч Рымжа, які днямі адзначыў сваё 70-годдзе.

Пасля заканчэння ў 1973 годзе Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута Міхаіл Іванавіч больш за 30 гадоў працаваў у Беларускай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, прайшоўшы шлях ад аспіранта да загадчыка кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. На працягу пяці гадоў працаваў дэканам тэрапеўтычнага факультэта, а затым на працягу шасці гадоў — першым прарэктарам.

З 2004 па 2008 гады займаў пасаду намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь.

Прафесар М.І. Рымжа — вядомы вучоны ў галіне эпідэміялогіі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Ён адным з першых у былым СССР вывучыў прычыны ўзнікнення гнойна-септычных захворванняў у нованароджаных дзяцей і прапанаваў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў для акушэрска-гінекалагічных аддзяленняў, якія дазволілі істотна знізіць рызыку інфіцыравання і захворвання дзяцей і маці.

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Пад яго кіраўніцтвам абаронена пяць дысертацый. Член рэдакцыйных калегій часопісаў «Ахова здароўя», «Пытанні арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя» і іншых. Ім напісана шмат краязнаўчых твораў, прысвечаных родным семежаўскім мясцінам.

Міхаіл Іванавіч — выдатнік аховы здароўя. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

</article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.