Футбольны турнір(25.02.2017 г.)

Дата: 26 февраля 2017 в 21:30
Автор: Апон С. И.
383 просмотра

25 лютага адбыўся традыцыйны турнір па футзале на прыз М.С.Манака. Дадзены турнір праводзіцца з 1998 года ў гонар выпускніка школы 1937 года Міхаіла Сцяпанавіча Манака, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам Семежаўскага падполля, якое пасля было выяўлена немцамі і жорстка знішчана. Міхаіл Сцяпанавіч быў адпраўлены ў Германію, дзе прайшоў праз усё пекла фашысцкіх канцлагераў. Ён выжыў, вярнуўся на Радзіму, працаваў доўгі час дырэктарам адной з мінскіх школ, праводзіў вялікую грамадскую работу па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. У 90-я гады, у 2000-я часта прыязджаў у родную школу, сустракаўся з навучэнцамі, на памяць пакінуў свае ўспаміны пра дзейнасць Семежаўскага падполля. Піянерская дружына школы ў цяперашні час носіць імя М.С.Манака.
У турніры па футзале ў гэтым годзе прыняло ўдзел 5 каманд з Семежаўскай, Навасёлкаўскай, Быстрыцкай, Слабадакучынской і Песачанскай школ. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі хлопчыкі нашай школы. Віншуем іх. Другое месца заваявала Слабадакучынская школа, а бронзавымі прызёрамі сталі вучні з Быстрыцкай школы. Трэба адзначыць, што на турніры заўсёды прысутнічае шмат балельшчыкаў, дадзенае мерапрыемства цалкам можна лічыць раённым і ў далейшым яго праграму плануецца пашырыць і праводзіць мерапрыемствы не толькі спартыўнага характару.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.