Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2014 в 11:28, Обновлено 24 февраля 2014 в 11:33
778 просмотров

21 лютага 2014 года ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў. Дзеці са сваімі настаўнікамі. класнымі кіраўнікамі сустрэліся на такіх мерапрыемствах як “З любоўю да роднага слова”(3,4 класы), “Нам засталася спадчына”(5-8 класы), “Слова”(9 клас). Літаратурная гасцёўня “Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Мы – беларусы, мы – народ такі …” адчыніла свае дзверы для вучняў 10,11 класаў.
Акрамя названых мерапрыемстваў, дэманстраваўся дакументальны фільм “Купала і Колас, вы нас гадавалі”, вучні 5-11 класаў удзельнічалі ў дзіцячым конкурсе “Буслік-2014”, праведзена акцыя “Размаўляем па-беларуску”, у бібліятэцы арганізавана выстава “Беларускія аўтары – юбіляры 2014 года”, у рэкрэацыі школы – выстава дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў.
У арганізацыі і правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы непасрэдны ўдзел прынялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Паўлюўчык І.В. і Шчэрба С.Л.

Фото

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.