Дзень прафарыентацыі (03.12.2016 г.)

Дата: 5 декабря 2016 в 17:57
Автор: Апон С. И.
488 просмотров

У суботу 3 снежня вучні 8-11 классаў паўдзельнічалі ў Дні прафарыентацыі. У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з галоўнымі спецыялістамі ААТ “Семежава”. На сустрэчу з вучнямі прыйшлі дырэктар ААТ “Семежавва” Жданеня А.І., галоўны аграном Кулік М.М., галоўны інжынер Голец М.М., галоўны заатэхнік Гарбацэвіч Т.М. . Жданеня А.І. расказаў аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы раёна, а таксама пазнаёміў са станам спраў ў ААТ “Семежава”. Галоўныя спецыялісты паведамілі аб асаблівасцях арганізацыі работы ў розных галінах сельскай гаспадаркі: жывёлагадоўлі, раслінаводстве, механізацыі. Пасля размовы вучням была прпанавана экскурсія ў машынна-трактарны парк і на жывёлагадоўчую ферму.

3 снежня вучні ўстановы адукацыі ўдзельнічалі ў раённым этапе абласнога конкурсу “Здравствуй, мир!” Вучаніца 11 класа Іванова Святлана і вучань 8 класа Брагін Міхаіл прынялі ўдзел у намінацыі “Вакальнае майстэрства”. Вынікі конкурсу будуць вядомы пазней.

3 снежня вучні 4, 5 і 6 класаў наведалі музейны комплекс традыцыйных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”. Дзеці змаглі ўбачыць сваімі вачыма, як рабілі некалі падковы і падкоўвалі імі коней, як выпякалі ў печы хлеб, малолі муку. Змаглі набыць мноства сувеніраў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.