Новости проекта
Оплатите расширенный пакет за первую четверть следующего учебного года прямо сейчас!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 143 человека
Голосование
Хотели бы Вы вернуться обратно в школу? (Для выпускников)
Всего 115 человек

Мероприятия шестого дня

Дата: 6 октября 2016 в 11:25, Обновлено 14 марта в 21:34
Автор: Апон С. И.

11 марта состоялось мероприятие «Звездный час», в котором приняли участие ученики 1-4 классов.

 

04 марта прошла развлекательная конкурсная программа «А ну-ка, девочки!», в которой приняли участие девочки 5-7 классов.  Победителями стали девочки 7 класса, немножко уступил 5 класс, и третье место заняла команда 6 класса. Всех поздравляем и желаем праздничного настроения!

25 февраля состоялся традиционный турнир по футзалу на приз М.С.Монака. Данный турнир проводится с 1998 года в честь выпускника школы 1937 года Михаила Степановича Монака, который в годы Великой Отечественной войны был членом семежевского подполья,  которое впоследствии было выявлено немцами и жестоко уничтожено. Михаил Степанович был угнан в Германию, где прошел через весь ад фашистских концлагерей. Он выжил, вернулся в Беларусь, работал долгое время директором одной из минских школ, проводил большую общественную работу по патриотическому воспитанию подрастающего поколения. В 90-е годы, в 2000-е часто приезжал в родную школу, встречался с учащимися, на память оставил свои воспоминания о деятельности семежевского подполья. Пионерская дружина школы в настоящее время носит имя М.С.Монака.                                                                                                                                                                                                                             

В турнире по футзалу в нынешнем году приняло участие 5 команд  из Семежевской, Новоселковской, Быстрицкой, Слободокучинской и Песочанской школ. В упорной борьбе победу одержали ребята нашей школы. Поздравляем их. Второе место завоевала Слободокучинская школа, а бронзовыми призерами стали ребята из Быстрицкой школы. Нужно отметить, что на турнире всегда присутствует много болельщиков, данное мероприятие вполне можно считать районным и в дальнейшем его программу планируется расширить и проводить мероприятия не только спортивного характера.    

 

В субботу 11 февраля учащиеся школы собрались на встречу с вонами-афганцами. В мероприятии принимали участие председатель общества ДОСАФ Косинский Александр Иванович, а также воины-интернационалисты Четверик Геннадий Николаевич и Пыско Иван Михайлович. Ребята подготовили для гостей литературно-музыкальную программу «В моей памяти живет «Афган». В свою очередь, гости рассказали ребятам о той страшной войне, ответили на вопросы.  

04 февраля в школе состоялся традиционный вечер встречи с выпускниками. В качестве почетных гостей стали выпускники 1997, 2007 и 2017 годов. Выпускники смогли зайти в свои классы, встретиться с учителями. Традиционно организованно, весело прошла торжественная часть, все смогли окунуться в школьную атмосферу, все приняли участие в импровизированных уроках. Много было воспоминаний, много было сказано добрых слов в адрес школы, учителей.  

28 студзеня школьная субота запрасіла вучняў 1-4 класаў паўдзельнічаць у “Вясковых пасядзелках”. Традыцыйна рабяты наведалі аб’яднанні па інтарэсах “Шашкі” і “Настольны тэніс”. Таксама вялася падрыхтоўка да вечара сустрэчы з выпускнікамі, рэпетыцыя канцэртнай праграмы.

У суботу  (21. 01. 2017 г.) адбыўся дзень здароўя. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў лыжных гонках. Добраму настрою, імкненню перамагчы садзейнічала спрыяльнае надвор’е. Усе ўдзельнікі мерапрыемства адчулі асалоду ад сумеснага адпачынку.

            Козел Валерыя, Салановіч Дар’я і Бубніковіч Кацярына прынялі ўдзел у прававым турніры, які праходзіў у горадзе Капылі. Каманда нашай школы заняла восьмае месца, але ўдзельнікі лічаць, што набылі добры вопыт і ў наступным годзе гатовыя палепшыць свой вынік.

13 студзеня вёска Семежава традыцыйна была ў цэнтры ўвагі рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Каб паглядзець на сусветна вядомы калядны абрад “Цары” у чарговы раз сабралася мноства карэспандэнтаў, гасцей, нават, з суседніх краін. Так як асноўная мэта правядзення абрада “Цары” – гэта памяць аб культуры беларускага народа, спроба яго захаваць для будучых пакаленняў семежаўцаў, то безумоўна, без дзяцей яго праводзіць не магчыма. Вучні Семежаўскай школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята. На працягу апошніх гадоў ладзіцца шэсце двух гуртоў “Цароў”: дарослых і дзіцячы. Такім чынам прагледжваецца пераемнасць пакаленняў. Дзеці таксама суправаджалі “Цароў”, апранутыя ў калядныя касцюмы. У гэты вечар працавала і дзіцячая школа ткачоў, школьная бізнескампанія. Упэўнены, што абрад “Цары” будзе жыць і далей, новае пакаленне семежаўцаў з вялікім задавальненнем працягне традыцыю сваіх дзядоў і бацькоў.

В период с 28 по 31 декабря продолжал работать лагерь с дневным пребыванием «Дружба». Планом воспитательных мероприятий предусмотрено проведение тематических дней. Так, в среду 28 декабря проводился День правовых знаний. Ребята поучаствовали в познавательных программах «О правах ребенка» и «Путешествие в страну прав». Четверг 29 декабря проходил как День безопасности, где дети знакомились с основами безопасной деятельности в рамках информационная минутка «Спички – враг детей» и игры «Поле чудес “Основы безопасности жизнедеятельности”. В пятницу ребята собрались на Экологический день. Познавательная игра «Таинственный остров» и игра-путешествие «По местам планеты» - мероприятия, которые были предложены детям. В субботу проводилась Спортландия, по итогам которой участники получили новогодние сладкие подарки. Всех с Новым годом!

У суботу 3 снежня вучні 8-11 классаў паўдзельнічалі ў Дні прафарыентацыі. У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з галоўнымі спецыялістамі ААТ “Семежава”. На сустрэчу з вучнямі прыйшлі дырэктар ААТ “Семежавва” Жданеня А.І., галоўны аграном Кулік М.М., галоўны інжынер Голец М.М., галоўны заатэхнік Гарбацэвіч Т.М. .  Жданеня А.І. расказаў аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы раёна, а таксама пазнаёміў са станам спраў ў ААТ “Семежава”. Галоўныя спецыялісты паведамілі аб асаблівасцях арганізацыі работы ў розных галінах сельскай гаспадаркі: жывёлагадоўлі, раслінаводстве, механізацыі. Пасля размовы вучням была прпанавана экскурсія  ў машынна-трактарны парк і на жывёлагадоўчую ферму.

3 снежня вучні ўстановы адукацыі ўдзельнічалі ў раённым этапе абласнога конкурсу “Здравствуй, мир!” Вучаніца 11 класа Іванова Святлана і вучань 8 класа Брагін Міхаіл прынялі ўдзел у намінацыі “Вакальнае майстэрства”. Вынікі конкурсу будуць вядомы пазней.

3 снежня вучні 4, 5 і 6 класаў наведалі музейны комплекс традыцыйных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”. Дзеці змаглі ўбачыць сваімі вачыма, як рабілі некалі падковы і падкоўвалі імі коней, як выпякалі ў печы хлеб, малолі муку. Змаглі набыць мноства сувеніраў. 

26 лістапада адбыўся піянерскі збор “Заўсёды сябруй з законам”. Мерапрыемства, у якім удзельнічалі вучні 5-8 класаў, праходзіла ў рамках Тыдня прававых ведаў і прафілактыкі правапарушэнняў. Рабяты знаёміліся з палажэннямі Дэкларацыі аб правах дзіцяці, сваімі правамі і абавязкамі, стваралі і абыгрывалі розныя прававыя сітуацыі. У завяршэнні збора было прынята рашэнне.

Дзяўчынкі 7,8 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па баскетболе. Каманда нашай школы заняла трэцяе месца сярод сельскіх школ раёна. Называем прозвішчы ўдзельнікаў каманды: Васілеўская Ірына, Лагута Аляксандра, Козел Валерыя, Горбач Валерыя, Скамароха Марына, Скамароха Аляксандра, Чаранкова Ілона. Віншуем з паспяховым выступленнем .

У гэты ж дзень вучні 9 – 11 класаў былі запрошаны на раённы злёт выпускнікоў, які праходзіў у г. Капылі.

19 лістапада планава прайшлі мерапрыемствы школьнай суботы. Вучні 5-11 класаў удзельнічалі ў турніры па настольным тэнісе. У асабістым заліку сярод дзяўчынак пераможцамі сталі наступныя вучаніцы: 1 месца – Кавалёва Вікторыя(9 клас), 2 месца – Чаранкова Ілона(7 клас), 3 месца – Мацвеева Ніна(6 клас). У асабістым заліку сярод хлопчыкаў пераможцамі сталі такія вучні: 1 месца – Галушка Уладзіслаў(6 клас), 2 месца – Дашчынскі Максім(6 клас), 3 месца – Базылевіч Уладзіслаў(7 клас). У камандным заліку першае месца заваявала каманда 6 класа, другое – каманда 7 класа, трэцяе – каманда 9 класа. Віншуем пераможцаў.

Хлопчыкі 7,8 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па баскетболе. Каманда нашай школы заняла першае месца сярод сельскіх школ раёна. Называем прозвішчы пераможцаў: Сафронаў Сяргей, Рамашка Максім, Даркін Уладзіслаў, Кандратовіч Ілья, Сідараў Кірыл, Трухан Руслан, Паюта Юрый. Віншуем з перамогай!

12 лістапада ў суботу ўстанова адукацыі традыцыйна адчыніла дзверы перад сваімі навучэнцамі. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня. Першы і другі класы паўдзельнічалі ў Свяце ўраджаю. Трэція і чацвёртыя класы сышліся ў фінале гульні “Вас выклікае Спартландыя”. У жорсткай барацьбе перамогу атрымала каманда 4 “Б” класа. Віншуем пераможцаў!  Таксама ў гэты дзень вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел  ў раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе, у якіх каманда  нашых хлопчыкаў заняла другое месца,  а каманда дзяўчынак -  трэцяе месца. Віншуем  з удалым выступленнем! 

22 кастрычніка адбыўся турнір па шашках, у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. У асабістым заліку пераможцамі прызнаны сярод дзяўчынак Скмароха Аляксандра, вучаніца 7 класа, сярод хлопчыкаў – Галушка Уладзіслаў, вучань 6 класа. У агулькамндным заліку перамогу атрымала каманда 8 класа, у склад якой увайшлі Патапчык Уладзіслаў, Сафронаў Сяргей, Лагута Аляксандраа, Скамароха Марына. Віншуем пераможцаў! 

С 10 по 15 октября проходила Неделя Матери «Я любовь тебе дарю, родная». Неделя закончилась концертной программой «Главное слово в нашей судьбе». На мероприятие были приглашены женщины, награжденные орденом Матери, а также многодетные матери со своими детьми. В мероприятии приняла участие директор районного территориального центра социального обслуживания населения Малиновская Светлана Станиславовна, председатель Семежевского сельского исполнительного комитета Стружко Мария Ивановна.

У суботу 1 кастрычніка адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню настаўніка.  Раніцай прайшла святочная лінейка, на якой вучні павіншавалі настаўнікаў са святам і  аб’явілі аб увядзенні самакіравання. Вучні  9,10,11 класаў праводзілі ўрокі ў малодшых класах. Пасля ўрокаў  уся школа сабралася ў актавай зале на святочны канцэрт, які падрыхтавалі вучні 11 класа.  

24 верасня адбыўся традыцыйны фестываль беларускай паэзіі і песні “Зямля пад белымі крыламі”, у якім прынялі ўдзел вучні 1-10 класаў. Падведзены вынікі конкурса чытальнікаў вершаў. У намінацыі “Пад ветразем сучаснасці” пераможцамі прызнаны наступныя вучні:
1. Сянюк Анастасія – 1 клас
2. Мацвееў Яўген – 1 клас
3. Турчановіч Ангеліна – 2 клас
4. Гапоненка Ксенія – 3 клас
5. Базылевіч Уладзіслаў – 7 клас

У намінацыі “І досціп, і розум” пераможцамі прызнаны вучні:
1. Харковіч Ангеліна – 2 клас
2. Харковіч Лізавета – 3 клас
3. Нікалаеня Арсеній – 4 “А” клас
4. Літвіна Вераніка – 4 “Б” клас
5. Козел Валерыя – 8 клас
6. Бубніковіч Кацярына – 10 клас

У суботу, 10 верасня, адбыўся першы дзень здароўя ў новым навучальным годзе. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Нікалаеня У.І. аб’явіў аб адкрыцці чарговай школьнай     спартакіяды, павіншаваў вучняў з гэтай падзеяй, пажадаў поспехаў у спаборніцтвах. У праграме -  свята бегу  “Асенні крос-2016”. У спаборніцтвах прынялі удзел вучні 2-11 класаў. У агульнакамандным заліку перамогу атрымалі вучні 5 класа. Другое месца заняла каманда 3 класа, трэцяе – 4 “А” класа. У асабістым заліку сярод дзяўчынак на дыстанцыі 800 м перамогу атрымала вучаніца 4 “А” класа Кіеня Кацярына, на дыстанцыі 1500 м вучаніца 5 класа - Ганчарук Ксенія, на дыстанцыі 2000 м вучаніца 11 класа – Хартановіч Анастасія. У асабістым заліку сярод хлопчыкаў на дыстанцыі 1000 м перамогу атрымаў вучань 4 “Б” класа Смаршчкоў Яўген, на дыстанцыі 1500 м вучань 7 класа – Кандратовіч Ілля, на дыстанцыі 2000 м вучань 8 класа – Трухан Руслан, на дыстанцыі 3000 м вучань 9 класа – Сафронаў Данііл. Прыміце віншаванні, пераможцы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.