Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 158 человек
Голосование
Хотели бы Вы вернуться обратно в школу? (Для выпускников)
Всего 138 человек

Дакументы школы

Дата: 29 октября 2013 в 19:33, Обновлено 21 февраля в 19:11

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад- сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага ”

Капыльскі раён, 2014 г.

Агульныя палажэнні

Сапраўдны статут з’яўляецца новай рэдакцыяй статута ўстановы адукацыі “Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага”, зарэгістрыраванага Капыльскім райвыканкамам 20. 09. 2011г. ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №  690358521                 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага » (далей – установа адукацыі) створана рашэннем Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 чэрвеня 2005 года №430.

Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа заснаваны ў 1996 годзе.

Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага з’яўляецца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі.

Установа адукацыі створана ў форме установы на  аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з  мясцовага бюджэту.

Заснавальнікам і ўласнікам маёмасці установы адукацыі з’яўляецца Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.

Кампетэнцыя заснавальніка вызначаецца актамі заканадаўства.

Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю установы адукацыі, з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму  Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

Непасрэднае кіраўніцтва установай адукацыі здзяйсняе яго кіраўнік (дырэктар).

Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе.

Установа адукацыі мае пячатку з відарысам Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

У сваёй дзейнасці установа адукацыі кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Законамі Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтамі, Указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, а таксама сапраўдным Статутам.

Змяненні і дапаўненні ў Статут установы адукацыі ўносяцца ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.

Месца знаходжання установы адукацыі: 223932 Мінская вобласць, Капыльскі раён, аграгарадок Семежава, вул. Маставая, дом 2.

Тып установы – установа агульнай сярэдняй адукацыі

Від установы – дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Поўная назва установы адукацыі:

на беларускай мове – Дзяржаўная  ўстанова  адукацыі “Семежаўскі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя М. С. Высоцкага.”

на рускай мове – Государственное учреждение образования  «Семежевский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа имени М. С. Высоцкого»

скарочаная назва школы:

на беларускай мове -  Семежаўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа імя М. С. Высоцкага

на рускай мове –Семежевский детский сад - средняя школа имени М. С. Высоцкого

Прадмет і асноўная мэта дзейнасці школы-дзіцячы-сад,

яе асноўныя задачы

Прадметам дзейнасці ўстановы з’яўляецца здзяйсняемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.  Установа адукацыі рэалізуе вучэбныя праграмы дашкольнай адукацыі, агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным або паглыбленым узроўнях, спецыяльнай адукацыі .

Асноўнай мэтай дзейнасці установы адукацыі з’яўляецца падрыхтоўка навучэнцаў да авалодвання ў будучым прафесіяй ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі  праз іншыя формы прафесійнай адукацыі, а таксам да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць.

Асноўнымі задачамі установы адукацыі з’яўляюцца:

- забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама базавых  ведаў і навыкаў, неабходных для выбару прафесіі;

- падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

- фарміраванне і развіццё асобы вучняў і выхаванцаў дзіцячага сада, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага  светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;

-  захаванне і ўмацаванне здароўя вучняў і выхаванцаў дзіцячага сада;

- далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

- сацыялізацыя вучняў, якія займаюцца па адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі

Установа адукацыі здзяйсняе навучанне па:

- адукацыйнай праграме дашкольнай адукацыі  для дзяцей дашкольнага ўзросту;

-  навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

 - праграме выхавання і аховы праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна  небяспечным становішчы;

- адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі.

Вучні пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем экстэрнаў, праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю. Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў дашкольных групах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій.

Навучанне ва ўстанове адукацыі здзяйсняецца на беларускай мове.

Пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы вучнямі, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з’яўляецца абавязковым.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў школе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, якая ўключае ў сябе вучэбныя планы і вучэбныя праграмы.

Штогод на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, установа адукацыі распрацоўвае вучэбны план, які зацвярджаецца дырэктарам  па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

Працягласць  навучальнага года ўстанаўліваецца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі ўказаныя даты прыпадаюць на непрацоўны дзень, то пачатак (заканчэнне)  навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні)  працоўны дзень.

Для вучняў устанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.

Агульная працягласць канікул на працягу навучальнага года павінна быць не меней за 30 каляндарных дзён, для вучняў I і II класаў – не меней за 37 каляндарных дзён.

Працягласць летніх канікул павінна быць не меней за 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў 9-ых класаў не меней за 10 каляндарных тыдняў.

Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак. Вучэбныя заняткі могуць праводзіцца па зменах. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, практыка, вучэбна – палявыя зборы, грамадска карысная праца.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэгрыраванага навучання і выхавання або індывідуальна.

Для вучняў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.

 Агульная працягласць заняткаў у дзіцячым садзе з выхаванцамі трэцяга года жыцця не перавышае 30 хвілін, з выхаванцамі 4-5 гадоў жыцця праводзяцца 2-3 заняткі ў дзень (1 занятак праводзіцца ў другую палову дня) агульнай працягласцю 40-45 хвілін, з выхаванцамі 6-га году жыцця педагог праводзіць 2-3 заняткі у дзень (1 у другую палову дня). Іх агульная працягласць ад 1 да 1,5 гадзіны

Працягласць урокаў у першым класе – 35 хвілін, у 2-11 класах – 45 хвілін.

Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў у школе вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі.

         Ва ўстанове адукацыі дзейнічае норма абавязковага нашэння вучнямі адзення дзелавога стылю.

Медыцынскае абслугоўванне  дзяцей ажыццяўляецца штатнымі медыцынскімі работнікамі Семежаўскай участковай бальніцы і медыцынскімі работнікамі Капыльскага   раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання.

Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай) выдаецца вучням, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.

Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым  (сярэбраным) медалём) выдаецца вучням, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.

Рашэнне аб узнагароджанні вучняў пахвальным лістом за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў прымаецца  педагагічным саветам установы адукацыі.

Правы і абавязкі ўстановы адукацыі

Установа адукацыі у адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

- ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

- фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукцыі;

- ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

- удзельнічаць у навуковай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

- ажыццяўляць  праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумнення ў іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацвярджэнні факта іх выдачы;

- уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;

- ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

Установа адукацыі нясе адказнасць за:

-     якасць адукацыі;

-  падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

-    стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

-   распрацоўку і прыняцце правіл  унутранага распарадку для вучняў, правіл унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі;

-  іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Правы  і абавязкі ўдзельнікаў

адукацыйнага працэсу

         Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў школе - дзіцячым садзе з’яўляюцца выхаванцы, вучні, педагагічныя работнікі, бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі вучняў.

         Ва ўстанову адукацыі прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, на якой функцыянуе ўстанова адукацыі.

         Дзецям, якія не пражываюць на дадзенай тэрыторыі, можа быць адмоўлена ў прыёме ва ўстанову адукацыі толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.

         У дашкольныя групы прымаюцца дзеці з 3 да 6 гадоў, групы ўкамплектоўваюцца па рознаўзроставаму прынцыпу. На падставе Кодэкса аб адукацыі, дзеючых нарматыўных дакументаў устанаўліваецца норма напаўняльнасці  рознаўзроставай групы - 12 дзяцей.

         У 1 клас установы адукацыі прымаюцца дзеці, якія дасягнулі ўзросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных экзаменаў.

         Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе заяў бацькоў, іншых законных  прадстаўнікоў дзяцей і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

         Забараняецца адлічэнне з установы адукацыі вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі па прычыне іх непаспяховасці.

         Вучні, якія дасягнулі 15-гадовага ўзросту, могуць быць выключаны ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў рашэннем савета ўстановы адукацыі па ўзгадненні з раённай камісіяй па справах непаўналетніх. Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, можа быць прынята толькі па ўзгадненні з органам апекі і папячыцельства.

         Установа адукацыі не можа перашкаджаць пераводу вучняў у іншую ўстанову адукацыі.

Ва ўстанову адукацыі ў адпаведны клас, пры прадастаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору, могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі выключаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе школы і здаюць выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

Прыём, адлічэнне, перавод вучняў ва ўстанове адукацыі здзяйсняецца ў адпаведнасці  з   дзеючым заканадаўствам.

Вучні маюць права на:

- атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

- навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў рамках зместу адукацыйнай праграмы;

- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

-   ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

- бясплатнае псіхолага - медыка - педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі;

- бясплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі,  якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;

-   карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

-   канікулы;

-   атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

-  бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, культурна-спартыўнай базай установы адукацыі;

-  атрыманне сацыяльна - педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў школы;

-  заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

-   удзел у кіраванні установай адукацыі;

-   удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і  іншых адукацыйных мерапрыемствах, спратыўна -  масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці;

-   удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

Іншыя правы вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаўнымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі установы адукацыі.

Вучні абавязаны:

-   добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

-  клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

- выконваць патрабаванні ўстаноўленых дакументаў, правіл унутранага распарадку для вучняў;

-   паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

-   беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі.

Іншыя абавязкі вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

Педагагічныя работнікі маюць права на:

-   абарону прафесійнага гонару і годнасці;

-   забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

-  творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных  форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

-  доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычным матэрыялам;

-   удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

- удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

-    удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

-    павышэнне кваліфікацыі;

-  маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

- аб’яднанне ў прафесіянальныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

- штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь.

Педагагічныя работнікі абавязаны:

- ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесіянальным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

-   захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

-  паважаць гонар і годнасць вучняў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выхаванцаў;

-   павышаць свой прафесіянальны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

-   весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод вучняў;

-  захоўваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

-  якасна праводзіць работу па выхаванні і развіцці асобы дзіцяці, несці асабістую адказнасць за ахову жыцця, умацаванне здароўя дзяцей;

-   праходзіць папярэдні медыцынскі агляд  пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў маюць права на:

- азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ўстаноўленымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

-    удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

-    абарону правоў і законных інтарэсаў вучняў;

-  азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці вучняў;

-  атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) вучняў.

Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі школы - дзіцычага сада.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў абавязаны:

-   забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця вучняў;

-   паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

-   выконваць патрабаванні ўстаноўленых дакументаў, правіл унутранага распарадку для вучняў.

Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

Адказнасць за выхаванне дзяцей нясуць бацькі і асобы, якія іх замяняюць.

         Яны маюць права:

-  выбіраць навучальную ўстанову з улікам індывідуальных схільнасцей, асаблівасцей і здароўя дзяцей;

- патрабаваць ад кіраўніцтва і педагагічных работнікаў установы адукацыі ўважлівых адносін да асобы дзіцяці, стварэння належных умоў для ўтрымання, харчавання, паўнацэннай адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі і здольнасцямі дзяцей, паважлівых адносін да асобы дзіцяці;

- прымаць удзел у абмеркаванні пытанняў выхавання, навучання і ўмацавання здароўя дзяцей;

- выбіраць і быць абранымі ў савет установы адукацыі, ствараць розныя бацькоўскія аб’яднанні (клубы, асацыяцыі і іншыя).

         Бацькі і асобы, якія іх замяняюць, абавязаны:

-   забяспечваць паўнацэннае развіццё і выхаванне дзіцяці;

-   паважаць годнасць дзіцяці;

-   паважаць годнасць работнікаў установы адукацыі;

-   забяспечыць атрыманне дзіцем базавай адукацыі;

-  ажыццяўляць пераемнасць у выхаванні дзяцей у сям’і і ўстанове адукацыі;

- ствараць неабходныя ўмовы для вучобы і адпачынку, умацоўваць здароўе дзіцяці.

Парадак кіравання дзейнасцю ўстановы адукацыі

Кіраванне ўстановай адукацыі мае дзяржаўна - грамадскі характар. Яно ажыццяўляецца на аснове цеснага ўзаемадзеяння дырэкцыі ўстановы, педагагічнага калектыву, вучняў, бацькоў (асоб, якія іх замяняюць). З мэтай развіцця дэмакратычных асноў кіравання, ініцыятывы школьнага калектыву і бацькоў, павышэнне іх уплыву на рашэнне арганізацыйна - педагагічных і іншых пытанняў функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі ствараецца савет установы адукацыі.

Непасрэднае кіраўніцтва установай адукацыі ажыццяўляе яе кіраўнік, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі.

Кіраўнік установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання установы адукацыі.

Асноўным органам самакіраванння установы адукацыі з’яўляецца савет, які ўзначальвае кіраўнік устагновы адукацыі.

Кампетэнцыя, састаў і арганізацыя дзейнасці савета установы адукацыі вызначаюцца Палажэннем аб савеце установы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у школе - дзіцячым садзе ствараюцца і (або) могуць стварацца іншыя органы самакіравання: педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт.

Органы самакіравання установы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць  сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, статутам школы - дзіцячага, сада.

Кіраўнік установы адукацыі назначаецца на пасаду і вызваляецца ад  пасады яе заснавальнікам.

Парадак фарміравання штатаў і аплата  працы

работнікаў установы адукацыі

Працоўныя зносіны работнікаў  установы адукацыі рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі),  якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

Работнікі ўстановы адукацыі маюць права на ўдзел у кіраванні установай адукацыі, на абарону прафесійнага і асабістага гонару і годнасці.

Штатны расклад установы адукацыі зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Капыльскага раённага выканаўчага камітэта на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у рамках сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

Прыём на работу, перавод і звальненне з работы педагагічных работнікаў, рабочых, служачых, абслугоўваючага персаналу школы -дзіцячага сада здзяйсняецца дырэктарам. Прыём на работу, перавод і звальненне педагагічных работнікаў здзяйсняецца па ўзгадненні  з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. На педагагічную работу  прымаюцца  асобы, якія  маюць  неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання імі інтэгрыраваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі з прадстаўленнем адпаведных дакументаў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў з’яўляюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

-  пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;

-  маючыя судзімасць;

-  прызнаныя недзеяздольнымі  або абмежавана дзеяздольнымі;

- не маючыя права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Аплата працы работнікаў установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючымі ва ўстанове адукацыі палажэннямі калектыўнага дагавора  аб прэміраванні, надбаўках і матэрыяльным стымуляванні.

Атэстацыя педагагічных работнікаў установы адукацыі здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Маёмасць і парадак фінансавання ўстановы адукацыі

Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі фарміруецца заснавальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі устаноўленымі заканадаўствам.

Матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі складаюць зямельныя ўчасткі, будынкі, пабудовы, абсталяванне, транспартныя сродкі і іншая маёмасць.

Ва ўстановы адукацыі павінны быць:

- памяшканні,  кабінеты, лабараторыі, майстэрні, пляцоўкі, забяспечаныя мэбляю, інвентаром, сродкамі навучання, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу;

-  памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам, іншая маёмасць у адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

Забараняюцца дзеянні (бяздзеянне), якія прыводзяць да неабаснаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

Заснавальнікі ўстановы адукацыі забяспечваюць абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі здзяйсняецца ў адпаведнасці з праграмай развіцця сістэмы адукацыі, праграмай агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і з улікам патрабаванняў асобы, грамадства і дзяржавы ў павышэнні якасці адукацыі.

Установа адукацыі не мае права без згоды заснавальніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысе.

Фінансаванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання з бюджэту. Дадатковымі крыніцамі фінансавання ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

-  даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг;

-    дабравольныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

-    іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Установа адукацыі можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.

Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама.

Школа ажыццяўляе наступныя віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, зацверджаным пастановай Дяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006 года №65:

01111 Вырошчванне зерневых і зернабабовых культур;

01112 Вырошчванне бульбы;

01115 Вырошчванне кармавых культур і іх насення;

01119 Вырошчванне іншых культур, не ўключаных у іншыя групіроўкі;

01121 Вырошчванне агародніны, іх насення і расады;

01122 Кветкаводства;

01123 Вырошчванне прадукцыі гадавальнікаў;

01210 Развядзенне буйной рагатай жывёлы;

01222 Развядзенне каней;

01230 Равядзенне свіней;

01241 Развядзенне птушак на мяса;

01250 Развядзенне іншых жывёл;

15330 Перапрацоўка і кансервіраванне садавіны і гародніны, якія ўключаны ў іншыя групіроўкі;

20511 Вытворчасць  дэкаратыўных вырабаў з дрэва;

20512 Вытворчасць  іншых драўляных вырабаў;

55510 Прадстаўленне паслуг сталовай пры прадпрыемствах і ўстановах;

63303 Дзейнасць гідаў  (экскурсаводаў);

80101 Дашкольная адукацыя;

80102 Агульная сярэдняя адукацыя першай ступені (пачатковая адукацыя);

80210 Агульная сярэдняя адукацыя;

85320 Прадстаўленне сацыяльных паслуг без забяспячэння пражывання;

92313 Дзейнасць у галіне мастацкай творчасці;

92521 Дзейнасць бібліятэк;

92521 Дзейнасць музеяў;

92610 Дзейнасць спартыўных аб ектаў;

92620 Іншая дзейнасць у галіне спорту;

92720 Іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, не ўключаных у іншыя групіроўкі;

70200 Здача  ўнаём уласных нерухомых маёмасцей.

Школа ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 №450 “Аб ліцэнзіраванні асноўных відаў дзейнасці” здзяйсняе дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб.

Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі накіравана на атрыманне адукацыі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у арганізацыях замежных дзяржаў, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацыях сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на абмен вучнямі, педагагічнымі работнікамі, а таксама на ўдзел у міжнародных адукацыйных мерапрыемствах.

Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, дагавораў, заключаемых паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь (іншай арганізацыяй сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь) і арганізацыяй замежнай дзяржавы (міжнароднай арганізацыяй, замежным грамадзянінам, асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь), міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвая дзейнасць, ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі ў адпаведнасці з заканадаўствам і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

Абмен ажыццяўляецца, як правіла, на парытэтнай аснове і носіць часовы характар. Вучні, педагагічныя работнікі павінны вярнуцца ў дзяржаву пастаяннага пражывання пасля завяршэння навучання, павышэння кваліфікацыі, удасканалення педагагічнай дзейнасці. Працягласць і іншыя ўмовы абмену ўстанаўліваюцца дагаворам.

Заключныя палажэнні

Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам падаецца ўстановай адукацыі ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

Бухгалтарская справаздача,  як сукупнасць паказчыкаў, заснаваных на даных бухгалтарскага ўліку, падаецца ўстановай адукацыі дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай маёмасцю, на якіх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права здзяйсняць праверку дзейнасці ўстановы адукацыі.

Рэвізіі (праверкі) фінансава – гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі праводзяцца дзяржаўнымі кантраліруючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства здзяйсняць рэвізіі (праверкі) фінансава – гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстановы адукацыі.

Праходжанне атэстацыі здзяйсняецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб ліквідацыі ўстановы адукацыі прымаецца заснавальнікам на аснове  ацэнкі вынікаў такой ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі раёна,  як адпаведнай адміністратыўна - тэрытарыяльнай адзінкі  і колькасці дзяржаўных устаноў, якія  рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на дадзенай тэрыторыі.

У Статуце

пранумаравана, прашнуравана

і замацавана пячаткай

16 (шаснаццаць) лістоў

Упраўляючы справамі Капыльскага райвыканкама

____________ В.М.Плашкевіч

У Статуце

пранумаравана, прашнуравана

і замацавана пячаткай

16 (шаснаццаць) лістоў

Упраўляючы справамі Капыльскага райвыканкама

____________ В.М.Плашкевіч

У Статуце

пранумаравана, прашнуравана

і замацавана пячаткай

16 (шаснаццаць) лістоў

Упраўляючы справамі Капыльскага райвыканкама

____________ В.М.Плашкевіч

У Статуце

пранумаравана, прашнуравана

і замацавана пячаткай

16 (шаснаццаць) лістоў

Упраўляючы справамі Капыльскага райвыканкама

____________ В.М.Плашкевіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.